У нацыянальным адзенні на сучасны лад

  • 1990
  • Гомельская правда Анастасія ПІСЧАНКОВА
Поделиться
Вось ужо адзінаццаць гадоў гомельская фолк-рок-група з казачнай назвай “Бан-Жвірба” радуе прыхільнікаў сваёй творчасцю. На восемдзесят працэнтаў рэпертуар гурта складаецца з народных песень у сучаснай апрацоўцы. На думку музыкаў, гэта дазваляе ім “чапляць” слухачоў розных узростаў, а яшчэ дапамагае не згубіць беларускія карані.  Як музычная група “Бан-Жвірба” з’явілася ў 1999 годзе. — Зараз маладым калектывам больш-менш проста з’явіцца на эстрадзе, бо купіць апаратуру, струны, барабанныя палачкі магчыма ў кожнай спецыялізаванай краме. Ды і запісаць трэкі ў добрай студыі ці зняць кліп ужо не праблема. Нам жа літаральна даводзілася прабіваць сабе дарогу на сцэну, — расказвае Міця Гаўрылін, саліст “Бан-Жвірбы”.Удзельнікі калектыву кажуць,
_Ban-Zhvirba_1Вось ужо адзінаццаць гадоў гомельская фолк-рок-група з казачнай назвай “Бан-Жвірба” радуе прыхільнікаў сваёй творчасцю.
На восемдзесят працэнтаў рэпертуар гурта складаецца з народных песень у сучаснай апрацоўцы. На думку музыкаў, гэта дазваляе ім “чапляць” слухачоў розных узростаў, а яшчэ дапамагае не згубіць беларускія карані. 
Як музычная група “Бан-Жвірба” з’явілася ў 1999 годзе.
— Зараз маладым калектывам больш-менш проста з’явіцца на эстрадзе, бо купіць апаратуру, струны, барабанныя палачкі магчыма ў кожнай спецыялізаванай краме. Ды і запісаць трэкі ў добрай студыі ці зняць кліп ужо не праблема. Нам жа літаральна даводзілася прабіваць сабе дарогу на сцэну, — расказвае Міця Гаўрылін, саліст “Бан-Жвірбы”.
Удзельнікі калектыву кажуць, нягледзячы на тое, што беларускія песні неверагодна прыгожыя і шчырыя, заставацца папулярным, выконваючы іх, часам вельмі складана.
— Большасць маладых лю­дзей на канцэртах ніколі дагэтуль не чула такой музыкі, а “старыя” фанаты паволі “абрастаюць” сем’ямі і перастаюць хадзіць на нашы выступы, — тлумачыць Міця.
Музыка “Бан-Жвірбы” рытмічная і запальная. Ад яе воляй-няволяй узнімаецца настрой. А тэксты на беларускай мове дадаюць яшчэ больш шарму і арыгінальнасці. Зрэшты, для групы — гэта не нейкі піар-ход, а ўсвядомлены выбар. Для іх важна, каб як мага больш лю­дзей навучылася шанаваць сваю культуру і свае карані. Дарэчы, бас-гітарыст групы Дзмітрый Вінаградаў піша вершы на беларускай мове і выступае як бард.
Таксама музыкі паспелі пабываць і ў ролі акцёраў.
— Калі нам прысвойвалі званне народнага ансамбля, трэба было інсцэніраваць казку Ула­дзіміра Караткевіча “Скрыпка дрыгвы і верасовых пустэчаў” для спецыяльнай камісіі з Мінска. Думаем, у нас атрымалася вельмі дынамічная тэатральна-музычная кампазіцыя. Так што, калі раптам паступіць прапанова агучыць казачных герояў, мы з радасцю пагадзімся, — апавядаюць музыкі.
Анастасія ПІСЧАНКОВА

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей