Залатое пяро Мятліцкага і “Залаты Купідон” для Слівы
Вядомыя айчынныя пісьменнікі, паэты, журналісты, кнігавыдаўцы завіталі ў нядзелю ў Хойнікі, каб разам з землякамі Івана Мележа адзначыць Дзень беларускага пісьменства — свята, якое асабліва дорага ўсім, хто неабыякавы да роднага слова і роднай культуры.Вітаючы хайнічан і гасцей горада, намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Патупчык адзначыў, на працягу сямнаццаці гадоў гэта свята паступова крочыць па Беларусі, яднаючы ўсе пласты багатай гісторыі і намаганні пакаленняў суайчыннікаў, якія шанавалі і неслі ў свет беларускую мову, збераглі культурную спадчыну. — Пісьменнае слова з’яўляецца сімвалам духоўнасці нацыі, таму наша задача як удзячных нашчадкаў і патрыётаў сваёй Айчыны — захаваць гэтую трывалую нітку, якая злучае
Вядомыя айчынныя пісьменнікі, паэты, журналісты, кнігавыдаўцы завіталі ў нядзелю ў Хойнікі, каб разам з землякамі Івана Мележа адзначыць Дзень беларускага пісьменства — свята, якое асабліва дорага ўсім, хто неабыякавы да роднага слова і роднай культуры.Вітаючы хайнічан і гасцей горада, намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Патупчык адзначыў, на працягу сямнаццаці гадоў гэта свята паступова крочыць па Беларусі, яднаючы ўсе пласты багатай гісторыі і намаганні пакаленняў суайчыннікаў, якія шанавалі і неслі ў свет беларускую мову, збераглі культурную спадчыну.
— Пісьменнае слова з’яўляецца сімвалам духоўнасці нацыі, таму наша задача як удзячных нашчадкаў і патрыётаў сваёй Айчыны — захаваць гэтую трывалую нітку, якая злучае часы, пакаленні і братнія народы, — сказаў старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон. — Лічу за гонар, што ўжо ў трэці раз свята праходзіць на Гомельшчыне. Два разы яно адбывалася ў Тураве, ля вытокаў нашай дзяржаўнасці і культуры. Сёлета сталіцай свята абраны Хойнікі. За кароткі час яны ператварыліся ў сучасны горад з адноўленымі паркамі і скверамі, дарогамі і тратуарамі, стадыёнам, вакзаламі і іншымі сацыяльнымі аб’ектамі. А адноўленая сядзіба ў гарадскім парку, упэўнены, стане мастацкім і асветніцкім цэнтрам горада.
Дарэчы, адкрыццё гэтага дома-сядзібы стала адным з найбольш яркіх момантаў свята, як і прэзентацыя скульптурнай кампазіцыі “Па старонках твораў Івана Мележа”. З пранікнёнай прамовай звярнуўся да ўсіх прысутных міністр культуры Беларусі Павел Латушка:
— Геніяльным творам кожнага народа з’яўляецца мова. Як геніяльным з’яўляецца слова, пачынаючы ад Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, “Бібліі” Францыска Скарыны, лірыкі Максіма Багдановіча, класікі Купалы і Коласа і гістарычнай праўды Караткевіча і Быкава. Зразумела, што да гэтага выбітнага слова належыць і творчасць вельмі важнай асобы для нашай краіны — пісьменніка з вялікай літары Івана Мележа. Ён так казаў пра “Палескую хроніку”: “Прыйшло жаданне напісаць кнігу, героем якой быў бы народ, людзі, якіх чамусьці называюць простымі, кнігу, у якой бы цудоўнае жыло ў звычайным”. І быў напісаны твор, які можна назваць нацыянальным, але належыць ён не толькі беларускаму народу, але і еўрапейскай культурнай спадчыне.
Шануючы Мележа, удзельнікі свята не забыліся і на сучасных нашых літаратараў. У ратондзе на пляцоўцы перад паркам прайшлі творчыя сустрэчы вядомых пісьменнікаў і паэтаў Беларусі, а таксама Бранскай, Курскай і Сумскай абласцей з прыхільнікамі іх творчасці. А ў Летнім амфітэатры адбылася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” і рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, літаратурнай крытыкі, дзіцячай літаратуры, публіцыстыкі, пераклада, сатыры і гумару, дэтэктыўнага і песеннага жанраў. Дарэчы, узнагароду гэтага конкурсу — “Залатога Купідона” — атрымаў намеснік галоўнага рэдактара рагачоўскай раённай газеты “Свабоднае слова” Міхаіл Кавалёў, які вядомы прыхільнікам літаратурнай творчасці на Гомельшчыне пад псеўданімам Міхась Сліва.
З новай кнігай пад назвай “На беразе маім” прыехаў да землякоў вядомы наш паэт, галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Мікола Мятліцкі. Яна выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” ў серыі “Залатое пяро”.
— У Хойніках мяне па-сапраўднаму любяць і цэняць, я заўседы быў побач са сваімі землякамі, — гаворыць ураджэнец Бабчына. — У нялёгкія дні чарнобыльскай бяды напісаў многа вершаў на гэтую горычную для нас тэматыку. І чаму б сёння тут, на ўскрайку ўжо пагашанай бяды, не парадавацца разам з землякамі пад гэтым высокім вераснёўскім сонечным небам здабыткам роднага слова?
Дзень пісьменства святкуюць не толькі літаратары. Так, у ліку ўзнагароджаных нагруднымі знакамі “Выдатнік друку Беларусі”, якія ўручала першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, была і кіяскёр “Гомельаблсаюздруку” Тамара Муха. Цудоўны падарунак ад Міністэрства інфармацыі атрымала раённая газета “Хойніцкія навіны” — дзякуючы камплекту камп’ютарнай тэхнікі яна будзе выдавацца на новым сучасным узроўні.
Значную колькасць наведвальнікаў прыцягнулі да сябе гарадок прэсы і экспазіцыя “СМІ Гомельшчыны”. Дарэчы, вялікім попытам карыстаўся святочны нумар “Гомельскай праўды”.
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі 5 верасня выпусціла ў абарачэнне паштовую марку “Герб Хойнікаў”. Спецыяльнае гашэнне на канверце “Першы дзень” адбылося з удзелам кіраўніцтва вобласці, намесніка міністра сувязі Ніны Гаўрылавай і пачэсных гасцей свята.
А яшчэ былі адкрыццё Дома абрадаў (пэўна, не чакалі Сяргей і Іна Краўчанкі, што ажаніліся ў гэты дзень, такой колькасці гасцей на цырымоніі ўрачыстай рэгістрацыі іх шлюбу), выступленні мастацкіх калектываў, свята народнага мастацтва “Адвечная прыгажосць” у горадзе майстроў, кірмаш “Сельскія сядзібы”, лепшае беларускае кіно ў адноўленым кінатэатры “Юбілейны”, спартыўныя спаборніцтвы, рок-опера “Курган”, напісаная Ігарам Лучанком па матывах паэмы Янкі Купалы, якой у гэтым годзе спаўняецца 100 гадоў, канцэрт легендарнага беларускага ансамбля “Сябры”. І перадача эстафеты свята Ганцавічам, што ў Брэсцкай вобласці.
Ва ўрачыстасцях Дня беларускага пісьменства прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Гомельскай вобласці Ігар Пракапенка, міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў, старшыня праўлення Беларускага саюза спажывецкіх таварыстваў Сяргей Сідзько, іншыя афіцыйныя асобы.
Ірына БЕРАЗІНСКАЯ
Фота Алега БЕЛАВУСАВА
і Сяргея ХАЛАДЗІЛІНА
Фота Алега БЕЛАВУСАВА
і Сяргея ХАЛАДЗІЛІНА
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 13:12
- 10.05.2026
- 31824
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 13:12
- 10.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 13:12
- 10.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 13:12
- 10.05.2026
- 23964



