Пра што гамоніць “Вецер у соснах”…

  • 2521
  • Гомельская правда Тамара КУПРЭВІЧ
Поделиться
Памяці народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка Івана Навуменкі, ура­джэнца горада Васілевічы Рэчыцкага раёна, былі прысвечаны чарговыя міжнародныя навуковыя чытанні “Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах”. Па добрай завядзёнцы на гэты навуковы форум у Гомель у спецыялізаваную славянскую бібліятэку прыехалі сын і дачка Івана Якаўлевіча, яго ўнукі. Прыкметна, што ў рамках чытанняў адбываюцца прэзентацыі кніг навукоўцаў з розных краін, а сёлета гасцей сабралася каля 90. Гэта, у прыватнасці, прафесар Альдэнбургскага ўніверсітэта Гун-Брыт Колер (Германія), дырэктар Інстытута кампаратывістыкі Варшаўскага ўніверсітэта Эдвард Касперскі (Польшча), прадстаўнікі Iнстытута літаратуры імя Т. Шаўчэнкі з Кіева, іранцы — аспіранты кафедры славянскіх літаратур БДУ. Шырокае прадстаўніцтва і беларускіх
Памяці народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка Івана Навуменкі, ура­джэнца горада Васілевічы Рэчыцкага раёна, былі прысвечаны чарговыя міжнародныя навуковыя чытанні “Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах”. Па добрай завядзёнцы на гэты навуковы форум у Гомель у спецыялізаваную славянскую бібліятэку прыехалі сын і дачка Івана Якаўлевіча, яго ўнукі. Прыкметна, што ў рамках чытанняў адбываюцца прэзентацыі кніг навукоўцаў з розных краін, а сёлета гасцей сабралася каля 90. Гэта, у прыватнасці, прафесар Альдэнбургскага ўніверсітэта Гун-Брыт Колер (Германія), дырэктар Інстытута кампаратывістыкі Варшаўскага ўніверсітэта Эдвард Касперскі (Польшча), прадстаўнікі Iнстытута літаратуры імя Т. Шаўчэнкі з Кіева, іранцы — аспіранты кафедры славянскіх літаратур БДУ. Шырокае прадстаўніцтва і беларускіх вучоных, сярод якіх такія вядомыя прафесары — загадчык кафедры славянскіх літаратур БДУ Іван Чарота, дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашанец, загадчык кафедры беларускай літаратуры ГДУ імя Ф. Скарыны Іван Штэйнер.
Шчыра віталі ўдзельнікаў форуму дэпутат абласнога Савета Валерый Сяліцкі, аташэ па пытаннях культуры пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Васіль Бондар.
Удзельнікі чытанняў паставілі памінальныя свечкі ў саборы Пятра і Паўла, пазнаёміліся з прысвечанай Івану Навуменку музейнай экспазіцыяй “Слова роднага майстар” у абласной універсальнай бібліятэцы імя Леніна, пабывалі на экскурсіі па палаца-паркавым ансамблі.
Вядома ж, шмат незабыўных уражанняў застанецца ад наведвання роднай хаты пісьменніка ў Васілевічах, сустрэч з землякамі празаіка, а таксама з выкладчыкамі і студэнтамі Мазырскага педагагічнага ўніверсітэта імя І. Шамякіна, знаёмства з краявідамі Прыпяці.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей