Кашуля, андарак, гарсэт

  • 4292
  • Гомельская правда Наталля ПРУС
Поделиться
У выставачнай зале цэнтра народнай творчасці па вуліцы Ірынінскай у Гомелі адкрылася выстаўка народнага касцюма з Акцябрскага, Жлобінскага і Мазырскага раёнаў. Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі нашы бацькі і продкі; тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненне; тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць. Найбольш ярка этнічныя асаблівасці народа выяўляюцца, акрамя мовы, яшчэ і ў адзенні. Як лёгка беларуса, нават у межах усходнеславянскай супольнасці, пазнаць па мове, так няцяжка вылучыць яго і па традыцыйнай вопратцы. Адначасова з фарміраваннем беларускай народнасці складваліся тыповыя кампаненты касцюма, выпрацоўваліся ўстойлівыя асаблівасці дэкору, характар упрыгожанняў. Істотна адрознівалася святочнае
IMG_7930_BУ выставачнай зале цэнтра народнай творчасці па вуліцы Ірынінскай у Гомелі адкрылася выстаўка народнага касцюма з Акцябрскага, Жлобінскага і Мазырскага раёнаў.
Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі нашы бацькі і продкі; тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненне; тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць.
Найбольш ярка этнічныя асаблівасці народа выяўляюцца, акрамя мовы, яшчэ і ў адзенні. Як лёгка беларуса, нават у межах усходнеславянскай супольнасці, пазнаць па мове, так няцяжка вылучыць яго і па традыцыйнай вопратцы. Адначасова з фарміраваннем беларускай народнасці складваліся тыповыя кампаненты касцюма, выпрацоўваліся ўстойлівыя асаблівасці дэкору, характар упрыгожанняў. Істотна адрознівалася святочнае і паўсядзённае адзенне, дзяўчаты апраналіся не так, як замужнія жанчыны, сяляне — інакш, чым мяшчане. Гэтыя асаблівасці захоўваліся аж да сярэдзіны XX стагоддзя, калі традыцыйная саматканая вопратка канчаткова выйшла з ужытку.
На першы погляд беларускае традыцыйнае народнае адзенне можа здацца аднародным. І сапраўды, асноўныя яго кампаненты, каларыстыка, арнаментыка тыповыя практычна для ўсёй Беларусі, што складае яго этнічную адметнасць. Касцюм беларускіх сялян канца XIX — пачатку XX стагоддзя выступае як традыцыйны, класічны ўзор народнага мастацтва. Аднатыпны для ўсёй Беларусі, ён разам з тым мае шэраг разнавіднасцей-строяў.
Наталля ПРУС

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей