Зямлі сваёй уславім прыгажосць!
Мінула звыш пяці гадоў, як пасля ўстаноўчага пісьменніцкага з’езду рэспублікі было створана і абласное аддзяленне гэтай творчай арганізацыі ў Гомелі. Пачыналася яно з 13 чалавек і вырасла да 41. Значную фінансавую падтрымку арганізацыі ў перыяд станаўлення аказаў аблвыканкам. Абласная газета “Гомельская праўда” садзейнічала папулярызацыі творчасці пісьменнікаў-землякоў, друкуючы на сваіх старонках іх творы. За гэты час выдадзена 73 кнігі, многія празаікі і паэты сталі пераможцамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Праведзена 8 семінараў, 30 творчых конкурсаў, рэгіянальны і абласны конкурс чытальнікаў сярод школьнікаў на базе гомельскай СОШ № 61. За пяцігодку творцы арганізавалі і правялі 2690 сустрэч з чытачамі ў школах, на
Мінула звыш пяці гадоў, як пасля ўстаноўчага пісьменніцкага з’езду рэспублікі было створана і абласное аддзяленне гэтай творчай арганізацыі ў Гомелі. Пачыналася яно з 13 чалавек і вырасла да 41. Значную фінансавую падтрымку арганізацыі ў перыяд станаўлення аказаў аблвыканкам. Абласная газета “Гомельская праўда” садзейнічала папулярызацыі творчасці пісьменнікаў-землякоў, друкуючы на сваіх старонках іх творы. За гэты час выдадзена 73 кнігі, многія празаікі і паэты сталі пераможцамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Праведзена 8 семінараў, 30 творчых конкурсаў, рэгіянальны і абласны конкурс чытальнікаў сярод школьнікаў на базе гомельскай СОШ № 61. За пяцігодку творцы арганізавалі і правялі 2690 сустрэч з чытачамі ў школах, на прадпрыемствах і ў арганізацыях.
Пра гэтыя і многія іншыя падзеі літаратурнага жыцця нагадаў у справаздачным дакладзе старшыня абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімір Гаўрыловіч на сходзе ў спецыялізаванай Славянскай бібліятэцы. Шчыра вітаў прысутных намеснік старшыні аблвыканкама Пётр Кірычэнка. Ён падкрэсліў, што адной з галоўных задач членаў творчага саюза з’яўляецца напісанне твораў, якія прапагандуюць ідэалы нашай маладой дзяржавы, высвечваюць праблемы грамадства.
У абмеркаванні прынялі ўдзел пісьменнікі Аляксандр Врубель, Міхась Болсун, Аляксандр Каляда, Лідзія Долбікава, Барыс Кавалерчык, Ева Дударга і іншыя. Яны абазначылі праблемы выдання кніг у рэспубліканскіх выдавецтвах, папулярызацыі творчасці, актывізацыі чытацкай актыўнасці насельніцтва.
Старшынёй абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” зноў абраны празаік Уладзімір Гаўрыловіч, галоўны рэдактар жыткавіцкай раённай газеты “Новае Палессе”. Выбраны савет аддзялення і рэвізійная камісія, а таксама дэлегаты на чарговы пісьменніцкі з’езд.
Савет аддзялення запрасіў усіх прыхільнікаў паэзіі на прэзентацыю пасмяротнай кнігі былога журналіста “Гомельскай праўды” Ігара Журбіна “Предощущенье праздника”, якая адбудзецца 18 лістапада ў 16.00 у “Ленінцы”.

Тамара КУПРЭВІЧ
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 13:12
- 10.05.2026
- 31824
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 13:12
- 10.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 13:12
- 10.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 13:12
- 10.05.2026
- 23964