Прырода Мастака

  • 1985
  • Гомельская правда Алена МАРТЫНЕНКА
Поделиться
Валянцін Пакаташкін з паэтам і мастакомГенадзем Говарам У галерэі Г. Х. Вашчанкі адкрылася выстава, прысвечаная 70-годдзю гомельскага мастака, непераўзыдзенага педагога Валянціна Пакаташкіна. Прадстаўлена каля паўсотні карцін. Рэалістычныя пейзажы, напісаныя пад уражаннем прыроды Балтыі, Карэліі, Байкала і роднай Беларусі, аб’ядналіся пад назвай “Які цудоўны гэты свет…”На вернісажы прысутнічалі паэты і пісьменнікі, мастакі і проста аматары творчасці майстра, вучні і сябры. Жадаючыя павіншаваць не ўмяшчаліся ў адной зале, але Валянцін Пятровіч з хваляваннем і педагагічай сціпласцю кожнаму ўдзяліў увагу.Многія прысутныя выказвалі меркаванні, што ад карцін вее чыстым і светлым настроем, ідзе станоўчая энергетыка, адчуваеш, быццам не ў памяшканні знаходзішся, а на лузе ці
IMG_1374_B

Валянцін Пакаташкін з паэтам і мастаком
Генадзем Говарам

У галерэі Г. Х. Вашчанкі адкрылася выстава, прысвечаная 70-годдзю гомельскага мастака, непераўзыдзенага педагога Валянціна Пакаташкіна. Прадстаўлена каля паўсотні карцін. Рэалістычныя пейзажы, напісаныя пад уражаннем прыроды Балтыі, Карэліі, Байкала і роднай Беларусі, аб’ядналіся пад назвай “Які цудоўны гэты свет…”
На вернісажы прысутнічалі паэты і пісьменнікі, мастакі і проста аматары творчасці майстра, вучні і сябры. Жадаючыя павіншаваць не ўмяшчаліся ў адной зале, але Валянцін Пятровіч з хваляваннем і педагагічай сціпласцю кожнаму ўдзяліў увагу.
Многія прысутныя выказвалі меркаванні, што ад карцін вее чыстым і светлым настроем, ідзе станоўчая энергетыка, адчуваеш, быццам не ў памяшканні знаходзішся, а на лузе ці возеры, што адлюстраваў мастак. На думку Валянціна Пятровіча, рэалістычны пейзаж павінен быць асновай любога сучаснага накірунку.
Алена МАРТЫНЕНКА

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей