“Берагіня” збірае сяброў
Такіх мерапрыемстваў на знакамітай Рудабельскай зямлі прайшло ўжо шэсць. “Эксклюзіў у цэнтры Еўропы” — адна з неафіцыйных назваў фестывалю. Яго заснавальнікі — Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі абласны і Акцябрскі раённы выканаўчыя камітэты, грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд культуры”.
У праекце прынялi ўдзел дзіцячыя і маладзёжныя фальклорныя калектывы, аўтэнтычныя групы, ансамблі народнай музыкі, пары-выканаўцы народна-побытавага танца, індывідуальныя выканаўцы твораў розных відаў традыцыйнай культуры, якія вывучаюць, пераймаюць і папулярызуюць аўтэнтычную мастацкую культуру свайго краю. Дзякуючы падтрымцы нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА фестываль “Берагіня” стаў прэстыжным для творчых калектываў з краін бліжняга і дальняга замежжа: Расіі, Украіны, Польшчы, Малдовы, Літвы, Латвіі.
Аўтар і кіраўнік праекта Мікалай Козенка падчас пасяджэння круглага стала, які таксама праходзіў у рамках прэзентацыі “Берагіні”, прааналізаваў механізмы сістэмнага этнакультурнага выхавання на Беларусі. Навукоўцы, работнікі культуры і адукацыі абмеркавалі пытанні вывучэння і захавання традыцый беларусаў, а таксама пераймання трансляцыі нематэрыяльнай і матэрыяльнай культуры бацькаўшчыны дзецьмі і моладдзю ў школьнай і пазашкольнай практыцы, у рэгіянальных установах мастацтва. Пальму першынства ў гэтай справе трымае Акцябрскі раён.
Цікавымі атрымаліся выставы прадстаўнікоў Акцябршчыны: школьнікі займаліся традыцыйнымі рамёствамі: вышыўкай, ткацтвам. З задавальненнем падчас правядзення майстар-класаў яны дзяліліся сваімі ведамі з дарослымі. Наведвальнікі выставы змаглі пазнаёміцца з фоталетапісам фестывалю “Берагіня” ў творчасці Яўгена Пясецкага.
Уразіла і выстава аналітычна-метадычнай літаратуры, у тым ліку малых формаў друкаванай прадукцыі: брашур, буклетаў, прысвечаных традыцыйнай культуры.
Фальклор беларускай глыбінкі прадставілі на этнаграфічным канцэрце ў Мінску аўтэнтычны гурт “Перазвоны” Гацкага сельскага Дома культуры, узорныя фальклорныя ансамблі — “Рудабельскія зорачкі” Акцябрскага цэнтра вольнага часу, “Некрашынка” Валосавіцкага сельскага Дома народнай творчасці, “Цярэшкавы шчодрыкі” Рассветаўскага культурна-спартыўнага цэнтра, удзельнікі конкурсу танцавальных пар, а таксама народны фальклорна-этнаграфічны калектыў “Міжрэчча” Пагосцкага сельскага клуба Жыткавіцкага раёна.
вядучы метадыст па народных традыцыях і абрадах
абласнога цэнтра
народнай творчасці
Реклама
Другие статьи раздела
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 19:45
- 10.05.2026
- 31824
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 19:45
- 10.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 19:45
- 10.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 19:45
- 10.05.2026
- 23964



