І ў Ражство душ радство

  • 1512
  • Гомельская правда Тамара ВИКТОРОВА
Поделиться
Сумесны беларуска-ўкраінскі праект па вывучэнню традыцыйнай культуры Усходняга Палесся абмеркавалі навукоўцы ГДУ імя Ф. Скарыны падчас удзелу ў пашыраным навуковым семінары Інстытута мастацтвазнаўства, фалькларыстыкі і этналогіі імя М. Рыльскага Нацыянальнай акадэміі навук Украіны.Цікава, што для ўдзелу ў сімпозіуме ў Кіеве ўкраінскія вучоныя запрасілі толькі дзвюх гамяльчанак — доктараў філалагічных навук, прафесараў, загадчыкаў кафедр філалагічнага факультэта Аляксандру Станкевіч і Валянціну Новак. Аляксандра Станкевіч выступіла з дакладам аб развіцці міжнароднага супрацоўніцтва пры вывучэнні традыцыйнай культуры на беларуска-ўкраінскім памежжы, а Валянціна Новак паведаміла пра рэгіянальна-лакальныя асаблівасці каляндарнай абраднасці Гомельшчыны. Даклады беларусак зацікавілі прысутных, таму тут жа былі абмеркаваны ўмовы сумесных фальклорна-этнаграфічных экспедыцый і
Сумесны беларуска-ўкраінскі праект па вывучэнню традыцыйнай культуры Усходняга Палесся абмеркавалі навукоўцы ГДУ імя Ф. Скарыны падчас удзелу ў пашыраным навуковым семінары Інстытута мастацтвазнаўства, фалькларыстыкі і этналогіі імя М. Рыльскага Нацыянальнай акадэміі навук Украіны.
Цікава, што для ўдзелу ў сімпозіуме ў Кіеве ўкраінскія вучоныя запрасілі толькі дзвюх гамяльчанак — доктараў філалагічных навук, прафесараў, загадчыкаў кафедр філалагічнага факультэта Аляксандру Станкевіч і Валянціну Новак. Аляксандра Станкевіч выступіла з дакладам аб развіцці міжнароднага супрацоўніцтва пры вывучэнні традыцыйнай культуры на беларуска-ўкраінскім памежжы, а Валянціна Новак паведаміла пра рэгіянальна-лакальныя асаблівасці каляндарнай абраднасці Гомельшчыны. Даклады беларусак зацікавілі прысутных, таму тут жа былі абмеркаваны ўмовы сумесных фальклорна-этнаграфічных экспедыцый і выдання навуковых прац па традыцыйнай культуры Усходняга Палесся.
Дарэчы, Валянціну Новак запрасілі ўзяць удзел у перадачы ўкраінскага радыё і расказаць пра навагоднюю абраднасць беларусаў. Выступала яна разам з кіеўскімі калегамі — акадэмікам, дырэктарам вышэйзгаданага інстытута імя М. Рыльскага Ганнай Скрыпнік і доктарам гістарычных навук, прафесарам Аляксандрам Курачкіным, які займаецца даследаваннем традыцыйнага календара ўкраінцаў. У выніку ў эфір выйшла цікавая перадача пра тое карэннае, спаконвечнае, што жывіць абедзве славянскія культуры.
Т. ВІКТАРАВА

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей