8 лютага 1921 года ў вёсцы Глінішчы Хойніцкага раёна нарадзіўся Іван Мележ
8 лютага 1921 года ў вёсцы Глінішчы Хойніцкага раёна нарадзіўся будучы класік айчыннай літаратуры Іван Мележ.
Раннія творы пісьменніка вельмі высока ацаніў Кузьма Чорны. У 1950 годзе наш зямляк напісаў раман “Мінскі напрамак”. У ім Іван Паўлавіч адным з першых у пасляваеннай літаратуры ўвасобіў вобраз камандуючага Івана Чарняхоўскага.
Шукаў сябе творца і ў драматургіі, стварыў п’есу пра інтэлігенцыю “Пакуль вы маладыя” і драму “Дні нараджэння”. Аднак галоўным вынікам творчасці народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа стала трылогія “Палеская хроніка”, за якую ён быў адзначаны ў 1972 годзе Ленінскай прэміяй. Раманы мележаўскай хронікі па сваёй карэннасці, прывязцы да бацькоўскага краю можна параўнаць з паэтычнай “Новай зямлёю” Якуба Коласа. Праз вобразы Васіля і Ганны, Міканора, Апейкі, Яўхіма мы пазнавалі Палессе. Сам пісьменнік пісаў: “Людзі на балоце” я назваў бы лірычным раманам. Працягваў у “Подыху навальніцы” хроніку як раман-даследаванне. Заканчваў “Палескую хроніку” раманам “Завеі, снежань” як творам драматычным, трагедыйным.”
Сваю любоў да Палесся, да сваіх каранёўцаў-глінішчанцаў пісьменнік пранёс праз усё жыццё. У дзень нараджэння класіка ў музей у аграгарадку Глінішчы прыдуць на экскурсію школьнікі мясцовай школы, якая носіць імя славутага земляка.
Реклама
Другие статьи раздела
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 15:25
- 11.05.2026
- 31824
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 15:25
- 11.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 15:25
- 11.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 15:25
- 11.05.2026
- 23964



