Каб усё ў нас радзіла

  • 1742
  • Гомельская правда
Поделиться
Пяты год у вёсцы Маркавічы Гомельскага раёна праводзіцца абрад Сула. Як і калісьці, у першы панядзелак пасля Вялікадня, дзеці і жанчыны ідуць спяваючы з канца сяла, водзяць карагоды на скрыжаваннях дарог, выходзяць у поле. Там яны абыходзяць вакол маленькіх дзяўчат, падымаюць іх угору, прыгаворваючы: “Каб усё ў нас радзіла, і маланка нас не біла”. Абрад Сула быў згублены ў 60-я гады мінулага стагоддзя і адноўлены кіраўніком дзіцячага фальклорнага гурта “Чарнабрыўцы” Маркавіцкай сярэдняй школы-сада Рыгорам Басавым і мясцовымі аматарамі. Раней у абрадзе прымалі ўдзел жыхары дзвюх суседніх вёсак — Маркавічаў і Гадзічава. Жанчына з Маркавічаў на тканым ручніку сустракала гасцей словамі “Як
Пяты год у вёсцы Маркавічы Гомельскага раёна праводзіцца абрад Сула. Як і калісьці, у першы панядзелак пасля Вялікадня, дзеці і жанчыны ідуць спяваючы з канца сяла, водзяць карагоды на скрыжаваннях дарог, выходзяць у поле. Там яны абыходзяць вакол маленькіх дзяўчат, падымаюць іх угору, прыгаворваючы: “Каб усё ў нас радзіла, і маланка нас не біла”. Абрад Сула быў згублены ў 60-я гады мінулага стагоддзя і адноўлены кіраўніком дзіцячага фальклорнага гурта “Чарнабрыўцы” Маркавіцкай сярэдняй школы-сада Рыгорам Басавым і мясцовымі аматарамі. Раней у абрадзе прымалі ўдзел жыхары дзвюх суседніх вёсак — Маркавічаў і Гадзічава. Жанчына з Маркавічаў на тканым ручніку сустракала гасцей словамі “Як прайшоў Хрыстос усе мукі, узялі яго пад рукі. Яго маці стаяла і такія словы прамаўляла: “Сыне мой, як будзеш ты васкрасаць, будуць цябе анёлы страчаць, са святым уваскрэсеннем віншаваць! Хрыстос уваскрос!”. А жанчына з Гадзічава ёй адказвала: “Дай Бог і на той год даждаць светлага Хрыстова Уваскрэсення ў шчасці і здароўі! Хрыстос уваскрос!” — і хрыстосавалiся. Сёлета ў Суле прынялі ўдзел школьнікі з Глыбоцкага, Грабаўкі, Пракопаўкі, Цярэшкавічаў і Церухі. Яны прывезлі з сабой экспанаты са школьных музеяў. Як сведчаць удзельнікі абраду, Сула дазваляе дакрануцца да духоўнай спадчыны продкаў, знайсці свае адметныя рысы ў этнакультурнай традыцыі.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей