Літаратурная прэмія імя Кірылы Тураўскага

  • 2074
  • Гомельская правда
Поделиться
Літаратурная прэмія імя Кірылы Тураўскага будзе ўручана 30 снежня пераможцам творчага конкурсу ў 6 намінацыях “Проза”, “Паэзія”, “Драматургія”, “Дзіцячая літаратура”, “Публіцыстыка і літаратурная крытыка”, “Адкрыццё года”. Сёлета ў конкурсе на суісканне прэміі прынялі ўдзел 37 аўтараў, 16 з іх — у намінацыі “Адкрыццё года”. Як вядома, конкурс імя Кірылы Тураўскага на Гомельшчыне праводзіцца абласным аддзяленнем грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” з 2007 года. У развіццё гэтага конкурсу аблвыканкамам было прынята рашэнне ад 8 лютага 2013 года №138 аб заснаванні прэміі Гомельскага аблвыканкама “Літаратурная прэмія імя Кірылы Тураўскага”. Прэмія ўстаноўлена з мэтай стварэння высокамастацкіх твораў пісьменнікамі Гомельшчыны, высвятлення знакавых імёнаў у сферы
Літаратурная прэмія імя Кірылы Тураўскага будзе ўручана 30 снежня пераможцам творчага конкурсу ў 6 намінацыях “Проза”, “Паэзія”, “Драматургія”, “Дзіцячая літаратура”, “Публіцыстыка і літаратурная крытыка”, “Адкрыццё года”. Сёлета ў конкурсе на суісканне прэміі прынялі ўдзел 37 аўтараў, 16 з іх — у намінацыі “Адкрыццё года”. Як вядома, конкурс імя Кірылы Тураўскага на Гомельшчыне праводзіцца абласным аддзяленнем грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” з 2007 года. У развіццё гэтага конкурсу аблвыканкамам было прынята рашэнне ад 8 лютага 2013 года №138 аб заснаванні прэміі Гомельскага аблвыканкама “Літаратурная прэмія імя Кірылы Тураўскага”. Прэмія ўстаноўлена з мэтай стварэння высокамастацкіх твораў пісьменнікамі Гомельшчыны, высвятлення знакавых імёнаў у сферы мастацкага слова, павышэння статусу пісьменніка ў грамадстве, умацавання станоўчага іміджу Гомельскай вобласці і прысуджаецца штогод на конкурснай аснове ў 6 намінацыях.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей