Выстава “Казка ў дрэве” адкрыецца ў Гомелі
Адкрыццё экспазіцыі адбудзецца ў філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава 27 снежня у 16.00
Як распавёў супрацоўнік музею Пятро Цалка, дрэва – адзін з самых архаічных сімвалаў у традыцыйнай культуры. Гэта і Сусветнае Дрэва, і дрэва-мяжа, і дрэва-лекар… У народзе вельмі шчыльна распрацавана размежаванне добрых і нядобрых дрэў, мужчынскіх і жаночых.
Сыходзячы з вопыту шматгадовай збіральніцкай працы Веткаўскага музея, можна смела сцвярджаць, што менавіта дрэвам належала важная лекавая функцыя ў народнай медыцыне. Шматлікія рэцэпты лекавых адвараў не абыходзіліся амаль ніколі без пупышак, лісцяў і карэнняў дрэў.
Асаблівую ўвагу прыцягвае да сябе пласт тэкстаў замоў, якімі карысталіся жанчыны-знахаркі, каб вылечыць,
Адкрыццё экспазіцыі адбудзецца ў філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава 27 снежня у 16.00
Як распавёў супрацоўнік музею Пятро Цалка, дрэва – адзін з самых архаічных сімвалаў у традыцыйнай культуры. Гэта і Сусветнае Дрэва, і дрэва-мяжа, і дрэва-лекар… У народзе вельмі шчыльна распрацавана размежаванне добрых і нядобрых дрэў, мужчынскіх і жаночых.
Сыходзячы з вопыту шматгадовай збіральніцкай працы Веткаўскага музея, можна смела сцвярджаць, што менавіта дрэвам належала важная лекавая функцыя ў народнай медыцыне. Шматлікія рэцэпты лекавых адвараў не абыходзіліся амаль ніколі без пупышак, лісцяў і карэнняў дрэў.
Асаблівую ўвагу прыцягвае да сябе пласт тэкстаў замоў, якімі карысталіся жанчыны-знахаркі, каб вылечыць, зрабіць добрую справу для чалавека, а часам і ліхую бяду наклікаць на ворага. У шматлікіх рытуальных тэкстах-замовах цэнтрам усяго дзеяння выступае менавіта дрэва.
Відаць, таму і склаліся ў чалавека своеасаблівыя адносіны да дрэва, як нечага таямнічага і загадкавага.
А вось жыхар Гомеля Барыс Васількоў — сапраўдны чараўнік па дрэве. Пад яго ўмелымі рукамі звычайны абрубак дрэва, пень, сучок сапраўды ажывае. Ён па-майстэрску выразае і злосных ваўкоў, і дужых мядзведзяў, і палахлівых зайцаў, кемлівых мышак, і нават цэлыя казачныя гісторыі: “Піліпка-сынок”, “Залатая рыбка”, “Калабок”. І так працягваць можна да бясконцасці. Самае галоўнае ў працах майстра – гэта характар, якім ён надзяляе кожнага са сваіх драўляных герояў. “Я ж з душой усё раблю, кожны з іх – гэта я”, – дзеліцца разважаннямі, кажучы пра свае работы, майстар.
Дапаўняе выставу ўнікальная калекцыя тканых ручнікоў “дубраўскай” традыцыі. Менавіта на гэтых ручніках, як і ў замовах, цэнтрам кампазіцыі становіцца вобраз дрэва як медыятара паміж нябёсамі, зямлёй і падземным светам.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 00:01
- 12.05.2026
- 31824
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 00:01
- 12.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 00:01
- 12.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 00:01
- 12.05.2026
- 23964



