Выстава «Белая Русь і яе суседзі» (фота)

  • 3945
  • Гомельская правда
Поделиться
У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь праходзіць унікальная выстава «Белая Русь і яе суседзі». Выстава з’яўляецца сумесным праектам Расійскага этнаграфічнага музея (Санкт-Пецярбург) і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Выставачны праект «Белая Русь і яе суседзі» прэзентуецца ўпершыню і падрыхтаваны спецыяльна для экспанавання ў Мінску. Экспазіцыя прадстаўляе больш за 700 аўтэнтычных помнікаў традыцыйнай культуры народаў, якія засялялі землі гістарычнай вобласці, якая атрымала назву «Белая Русь». Гэта беларусы, літоўцы, латышы, палякі, украінцы і іншыя — усе тыя этнасы, што некалі пражывалі ў межах адзінай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага. Увазе гледача прадстаўлены традыцыйны касцюм, які найбольш яскрава стварае візуальны вобраз народаў гэтага рэгіёна, падкрэслівае агульныя рысы і паказвае своеасаблівасць кожнай з культур. Адной з цэнтральных тэм
У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь праходзіць унікальная выстава «Белая Русь і яе суседзі». Выстава з’яўляецца сумесным праектам Расійскага этнаграфічнага музея (Санкт-Пецярбург) і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Выставачны праект «Белая Русь і яе суседзі» прэзентуецца ўпершыню і падрыхтаваны спецыяльна для экспанавання ў Мінску. Экспазіцыя прадстаўляе больш за 700 аўтэнтычных помнікаў традыцыйнай культуры народаў, якія засялялі землі гістарычнай вобласці, якая атрымала назву «Белая Русь». Гэта беларусы, літоўцы, латышы, палякі, украінцы і іншыя — усе тыя этнасы, што некалі пражывалі ў межах адзінай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага. 4E6A8295 Увазе гледача прадстаўлены традыцыйны касцюм, які найбольш яскрава стварае візуальны вобраз народаў гэтага рэгіёна, падкрэслівае агульныя рысы і паказвае своеасаблівасць кожнай з культур. Адной з цэнтральных тэм выступае вясельны комплекс — своеасаблівы этнічны сімвал народаў. Другі комплекс прысвечаны тэме рэлігіі, канфесіям, ролі як важнай частцы нацыянальнага адзінства і культурнай разнастайнасці народаў. На выставе таксама экспануюцца матэрыялы, якія распавядаюць пра рамесныя традыцыі: ткацтва, дрэваапрацоўку, ганчарства, кузнечную справу. Асобнае месца адведзена калекцыі ўнікальных музычных інструментаў, якая ўпершыню экспануецца ў такім аб’ёме. 4E6A8296 Экспазіцыя выставы не толькі знаёміць з найцікавейшым матэрыялам, але і з’яўляецца прэзентацыяй аднаго з буйнейшых этнаграфічных музеяў Еўропы. Расійскі этнаграфічны музей ведзе сваю гісторыі з 1895 г., ён знаёміць з спрадвечнай культурай розных народаў Расіі і сумежных з ёю краін, іх побытам, традыцыямі, светапоглядам, дазваляе пераканацца ў іх адначасовым падабенстве і самабытнасці. 4E6A8303 4E6A8305 4E6A8313 4E6A8317 4E6A8323 4E6A8325 4E6A8333 4E6A8335 4E6A8347 4E6A8353 4E6A8354 4E6A8356 4E6A8358 4E6A8363 4E6A8370 4E6A8380 4E6A8386 4E6A8404 4E6A8414 4E6A8419 4E6A8432 Інфармацыя з сайта Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей