Чачэрскія Дзед Мароз і Снягурка перадалі эстафету гасціннасці калегам са Жлобіншчыны

  • 2064
  • Гомельская правда
Поделиться
Навагодніх персанажаў з Меркулавіцкага «Гасціннага двара ледзянога Дзеда» запрасілі на адкрыццё рэзыдэнціі зімовага ўладара ў Рэкцянскім доме рамеслаў. Ім прадаставілі ганаровае права перарэзаць стужку на ўрачыстасці. Таксама госці з Меркулавіч падзяліліся вопытам сустрэчы турыстаў і пажадалі поспехаў усім арганізатарам навагодніх святаў. Як паведамляе сайт Чачэрскага райвыканкама, забаўляльны праект «Гасцінны двор ледзянога Дзеда» адкрыецца на базе Меркулавіцкага сельскага Дома культуры 25 снежня. Казачныя экскурсіі і святочная праграма зацікавяць і дзяцей, і дарослых. Наведаць падвор’е зімовага чараўніка можна будзе да 14 студзеня.
Навагодніх персанажаў з Меркулавіцкага «Гасціннага двара ледзянога Дзеда» запрасілі на адкрыццё рэзыдэнціі зімовага ўладара ў Рэкцянскім доме рамеслаў. Ім прадаставілі ганаровае права перарэзаць стужку на ўрачыстасці. Таксама госці з Меркулавіч падзяліліся вопытам сустрэчы турыстаў і пажадалі поспехаў усім арганізатарам навагодніх святаў. DIGITAL CAMERA Як паведамляе сайт Чачэрскага райвыканкама, забаўляльны праект «Гасцінны двор ледзянога Дзеда» адкрыецца на базе Меркулавіцкага сельскага Дома культуры 25 снежня. Казачныя экскурсіі і святочная праграма зацікавяць і дзяцей, і дарослых. Наведаць падвор’е зімовага чараўніка можна будзе да 14 студзеня.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей