Маленькія, але гучныя птушкі

  • 4002
  • Гомельская правда Алена МАРТЫНЕНКА
Поделиться
У год, калі Гомель стаў культурнай сталіцай Беларусі і краін Садружнасці, хочацца гаварыць пра навучальныя ўстановы, дзе не толькі даюць грунтоўныя веды, але і падтрымліваюць таленавітых дзяцей, дапамагаюць ім развіваць свае здольнасці. Вакальны ансамбль “Амялушкі” нарадзіўся ў 2002 годзе на базе Беларуска-славянскай гімназіі № 36 г. Гомеля імя І. Мележа. Маленькімі птушачкамі, што шчабяталі ціхутка і няўпэўнена, прыняла дзяўчат у свой калектыў Вольга Яўсеенка. І пад кіраўніцтвам таленавітага кампазітара і музыканта яны запелі больш моц­на і прыгожа. Спявалі спачатку на гімназічных святах і мерапрыемствах, а потым іх пачалі запрашаць на гарадскія пляцоўкі. Суправаджаюць “Амялушкі” адкрыццё і закрыццё гарадскога этапа рэспубліканскай алімпіяды,
У год, калі Гомель стаў культурнай сталіцай Беларусі і краін Садружнасці, хочацца гаварыць пра навучальныя ўстановы, дзе не толькі даюць грунтоўныя веды, але і падтрымліваюць таленавітых дзяцей, дапамагаюць ім развіваць свае здольнасці. Вакальны ансамбль “Амялушкі” нарадзіўся ў 2002 годзе на базе Беларуска-славянскай гімназіі № 36 г. Гомеля імя І. Мележа. Маленькімі птушачкамі, што шчабяталі ціхутка і няўпэўнена, прыняла дзяўчат у свой калектыў Вольга Яўсеенка. І пад кіраўніцтвам таленавітага кампазітара і музыканта яны запелі больш моц­на і прыгожа. Спявалі спачатку на гімназічных святах і мерапрыемствах, а потым іх пачалі запрашаць на гарадскія пляцоўкі. Суправаджаюць “Амялушкі” адкрыццё і закрыццё гарадскога этапа рэспубліканскай алімпіяды, узнагароджванне фіналістаў гарадскіх конкурсаў “Настаўнік года” і “Гавары са мной па-беларуску”. Сярод пляцовак, на якіх выступаў калектыў, — алея імя Якуба Коласа, сквер імя Янкі Купалы, абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі, актавая зала гарадскога выканаўчага камітэта, установы культуры і адукацыі горада, вобласці. Неаднаразова “Амялушкі” выступалі ў спецыялізаванай славянскай бібліятэцы. Мілагучнымі беларускімі песнямі на працягу некалькіх гадоў суправаджае калектыў жнівеньскую гарадскую канферэнцыю. Паезд­кі на радзіму Івана Мележа — у вёску Глінішчы Хойніцкага раёна — сталі традыцыйнымі. Кіраўнік, выбіраючы для рэпертуару беларускія песні, прывівае дзецям любоў да роднай мовы і нацыянальнай паэзіі, выхоўвае высокую спеўную культуру. Вучні разам з Вольгай Васільеўнай з задавальненнем спяваюць у народнай манеры. У складзе калектыву паспяхова дзейнічаюць некалькі вакальных груп (дуэты, трыа, квартэты), якія паспяхова выступаюць на гарадскіх конкурсах вакальнага майстэрства. Стаўшы дарослымі і выляцеўшы з гнязда, “Амялушкі” працягваюць спяваць. Выпускніца беларуска-славянскай гімназіі Юлія Яначкіна — зараз салістка гарадскога эстраднага аркестра, Марыя Бяспалая — салістка студэнцкай вакальнай групы тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога. Вакальны ансамбль у гэтым годзе стаў прызёрам гарадскіх конкурсаў “Радуга талантов”, вакальнай і харавой творчасці, увайшоў у лік фіналістаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Здравствуй, мир!”.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей