29 лістапада адбудзецца штогадовы міжнародны фестываль творчасці інвалідаў «Мы разам»

  • 1684
  • Гомельская правда
Поделиться
29 лістапада ў Добрушскім раённым Доме культуры імя Куйбышава адбудзецца штогадовы міжнародны фестываль творчасці інвалідаў «Мы разам». Удзельнікамі цудоўнага свята, якое аб’ядноўвае маладых інвалідаў і дае магчымасць ім праявіць свае творчыя здольнасці, стануць не толькі дзеці-інваліды і інваліды, якія пражываюць у Добрушскім раёне. Удзел у фестывалі прымуць жыхары Гомельскага, Веткаўскага, Буда-Кашалёўскага, Чачэрскага, Кармянскага раёнаў Гомельскай вобласці, а таксама Злынкаўскага Бранскай і Шчорскага — Чарнігаўскай абласцей, расказала загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў цэнтра Ірына Макеенка. На фестывалі будуць прадстаўлены самыя лепшыя творчыя нумары па некалькіх намінацыях. Сярод іх — «Вакал», «Харэаграфія», «Мастацкае чытанне», «Тэатральнае мастацтва» і іншыя. Спецыяльныя прызы атрымаюць дзеці-інваліды і інваліды
29 лістапада ў Добрушскім раённым Доме культуры імя Куйбышава адбудзецца штогадовы міжнародны фестываль творчасці інвалідаў «Мы разам». Удзельнікамі цудоўнага свята, якое аб’ядноўвае маладых інвалідаў і дае магчымасць ім праявіць свае творчыя здольнасці, стануць не толькі дзеці-інваліды і інваліды, якія пражываюць у Добрушскім раёне. Удзел у фестывалі прымуць жыхары Гомельскага, Веткаўскага, Буда-Кашалёўскага, Чачэрскага, Кармянскага раёнаў Гомельскай вобласці, а таксама Злынкаўскага Бранскай і Шчорскага — Чарнігаўскай абласцей, расказала загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў цэнтра Ірына Макеенка. На фестывалі будуць прадстаўлены самыя лепшыя творчыя нумары па некалькіх намінацыях. Сярод іх — «Вакал», «Харэаграфія», «Мастацкае чытанне», «Тэатральнае мастацтва» і іншыя. Спецыяльныя прызы атрымаюць дзеці-інваліды і інваліды ў намінацыях «Пераадоленне», «Актыўная жыццёвая пазіцыя», «Тым, хто падае надзею». Акрамя таго, для ўдзельнікаў і гасцей фестывалю будуць арганізаваны конкурсна-забаўляльная праграма і канцэрт мастацкай самадзейнасці.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей