Літаратары — пра творчыя набыткі

  • 2063
  • Гомельская правда
Поделиться
У Гомелі завяршылася свята “Славянскія літаратурныя дажынкі-2013”. Падвесці вынікі творчага года да гамяльчан прыязджалі пісьменнікі з расійскіх гарадоў Таганрога і Рыльска, украінскага Глухава. У бібліятэцы імя Герцэна прайшоў так званы беларускі дзень, на якім прадстаўнікі абласной пісьменніцкай арганізацыі дзяліліся сваімі творчымі набыткамі. На ўрачыстасці ў абласной універсальнай бібліятэцы ўсіх прывітаў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан. Старшыня абласной пісьменніцкай арганізацыі Уладзімір Гаўрыловіч прадставіў прысутным літаратурны альманах за 2013 год і падкрэсліў, што нашы аўтары выдалі два дзясяткі кніг, атрымалі шмат прэстыжных прэмій, галоўныя з якіх рэспубліканская “Залаты Купідон” гумарыста і аўтара афарызмаў Барыса Кавалерчыка і міжнародная прэмія імя Баяна (Трубчэўск) паэта
У Гомелі завяршылася свята “Славянскія літаратурныя дажынкі-2013”. Падвесці вынікі творчага года да гамяльчан прыязджалі пісьменнікі з расійскіх гарадоў Таганрога і Рыльска, украінскага Глухава. У бібліятэцы імя Герцэна прайшоў так званы беларускі дзень, на якім прадстаўнікі абласной пісьменніцкай арганізацыі дзяліліся сваімі творчымі набыткамі. На ўрачыстасці ў абласной універсальнай бібліятэцы ўсіх прывітаў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан. Старшыня абласной пісьменніцкай арганізацыі Уладзімір Гаўрыловіч прадставіў прысутным літаратурны альманах за 2013 год і падкрэсліў, што нашы аўтары выдалі два дзясяткі кніг, атрымалі шмат прэстыжных прэмій, галоўныя з якіх рэспубліканская “Залаты Купідон” гумарыста і аўтара афарызмаў Барыса Кавалерчыка і міжнародная прэмія імя Баяна (Трубчэўск) паэта Міхася Болсуна. Прынамсі, на свяце лік лаўрэатаў пабольшыўся. Абласной літаратурнай прэміі імя Анатоля Грачанікава ўдастоены паэты Ніна Шклярава і Міхась Болсун, пераможцамі ў праваслаўным конкурсе “Мая надзея” сталі дзіцячы паэт Яўген Калашнікаў і ветэран галіны культуры Тамара Курленка. Старшыні абласной пісьменніцкай арганізацыі Уладзіміру Гаўрыловічу ўручаны медаль Гомельскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы ў гонар Праведнага Іаана Кармянскага “ва ўвагу хрысціянскаму духоўнаму служэнню, імкненню да ўмацавання духоўнасці, развіццю грамадзянскасці і патрыятызму ў грамадстве”. А яшчэ старшыня пісьменніцкай арганізацыі вобласці і паэт Генадзь Говар адзначаны украінскай прэміяй імя Уладзіміра Нарбута “Пяць хлябоў” за ўклад у міжнародныя літаратурныя стасункі. Несумненна, што вынікі свята падводзіць яшчэ рана. Пісьменнікі пабывалі на радзіме Анатоля Грачанікава, а таксама ў сталіцы сёлетніх хлебаробскіх дажынак — Жлобіне, наведалі мемарыял дзецям — ахвярам вайны ў Чырвоным Беразе, мясцовы каледж. Таму наперадзе новыя творы, новыя кнігі.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей