Паэзія — пяшчота і надзея
Нашаму знакамітаму земляку, паэту, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Беларусі і прэміі Ленінскага камсамола рэспублікі Анатолю Сямёнавічу Грачанікаву, ураджэнцу вёскі Шарпілаўка Гомельскага раёна, споўнілася б 75 гадоў.
Паэзія — пяшчота і надзея,
Паэзія — прадонне і абвал,
Узняць паэтаў
да нябёс умее,
Каб часам кінуць іх
на пікі скал,
— пісаў Грачанікаў у адным з вершаў.
Анатоль Сямёнавіч сыйшоў з арбіты жыцця ў сакавіку 1991 года, неспадзявана, у росквіце творчага таленту, пакінуўшы нам свае духоўна акрыленыя кнігі, свае меладычныя вершы, прасякнутыя любоўю да Гомельшчыны, да Шарпілаўкі... Творы паэта выйшлі на 23 мовах свету, песні на яго вершы — сапраўдныя залацінкі музычнай скарбонкі Беларусі.
Прапануем вам згадкі
Нашаму знакамітаму земляку, паэту, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Беларусі і прэміі Ленінскага камсамола рэспублікі Анатолю Сямёнавічу Грачанікаву, ураджэнцу вёскі Шарпілаўка Гомельскага раёна, споўнілася б 75 гадоў.
Паэзія — пяшчота і надзея,
Паэзія — прадонне і абвал,
Узняць паэтаў
да нябёс умее,
Каб часам кінуць іх
на пікі скал,
— пісаў Грачанікаў у адным з вершаў.
Анатоль Сямёнавіч сыйшоў з арбіты жыцця ў сакавіку 1991 года, неспадзявана, у росквіце творчага таленту, пакінуўшы нам свае духоўна акрыленыя кнігі, свае меладычныя вершы, прасякнутыя любоўю да Гомельшчыны, да Шарпілаўкі... Творы паэта выйшлі на 23 мовах свету, песні на яго вершы — сапраўдныя залацінкі музычнай скарбонкі Беларусі.
Прапануем вам згадкі пра Анатоля Грачанікава яго земляка і равесніка Івана Мядзведзева, якія былі перададзены ім у рэдакцыю “Гомельскай праўды” ў 1998 годзе. Дарэчы, Мядзведзеў таксама пісаў вершы, падрыхтаваная ім да друку кніга так і не ўбачыла свет.
Прапануем вам згадкі пра Анатоля Грачанікава яго земляка і равесніка Івана Мядзведзева, якія былі перададзены ім у рэдакцыю “Гомельскай праўды” ў 1998 годзе. Дарэчы, Мядзведзеў таксама пісаў вершы, падрыхтаваная ім да друку кніга так і не ўбачыла свет.
Шарпілаўка цячэ ў жыццё, як Сож
...У пятым класе нас з Анатолем пасадзілі за адну парту. Частка пераросткаў к таму часу падалася працаваць у мясцовы калгас “Абарона краіны”, бо за парты ўжо не пралазіла. Пакідалі школу найбольш бязбацькавічы, якім не было ў чым хадзіць, і трэба было думаць больш пра скарынку хлеба, чым пра навуку. Нашых з Анатолем бацькоў вайна зберагла, і мы вучыліся, іншым разам дзякуючы бацькавай папрузе. Так і дапялі да дзясятага класа. Ужо тады ён пісаў вершы. Першы твор “Шарпиловка” (дарэчы, на рускай мове) быў надрукаваны ў лоеўскай раёнцы “Серп і молат” (цяпер — “Лоеўскі край”). Пазней, калі Анатоль вучыўся ў БІІЧТе, на механічным факультэце, пачалі праскокваць яго вершы ў “Чырвонцы” і іншых выданнях. У школе ён вучыўся добра, усё хапаў на ляту, быў не па гадах развіты, але маленькі ростам — сказвалася галадуха. Затое на першым курсе на студэнцкіх харчах яго паперла ў рост. І на мяне ён ужо паглядаў зверху. Чытаў ён многа, бо было дзе браць кніжкі. Бацька яго працаваў начальнікам пошты, а яна знаходзілася ў іх доме. Таму ўсе газеты, часопісы і кнігі, што ішлі ў Шарпілаўку і на пасёлкі, ніяк не маглі яго мінаваць. Ды й старэйшы брат Рыгор, заўзяты кніжнік, падахвочваў. Была ў Анатоля і цяга да механікі. У пасляваенныя часы ў Шарпілаўцы не было ні радыё, ні святла. Адзіны лямпавы прыёмнік толькі ў сельсавеце, і мы, хлапчукі, маглі яго паслухаць на вялікія святы, калі старшыня збіраў сход ці мітынг. Затое з фізікай мы былі ўжо знаёмы. І калі сябра Міхась Маркаўцоў (загінуў у 1956 годзе ў Венгрыі), прадаўшы бычка ў Гомелі, купіў дэтэктарны прыёмнік, якому ніякія акумулятары не былі патрэбны, першае, што мы зрабілі, гэта зазірнулі ў яго “шлунні”. Навушнікі знайшліся ваеннага часу, хоць і нямецкія, але нічога. Скрынку змайстравалі самі, індукцыйную шпулю наматалі ўручную, а малакаліберныя патроны на гнёзды былі ў кішэнях. Паяць, ламаць, стукаць-грукаць нас вучыць не патрабавалася. Вугляродны дэтэктар прывёз для кабінета фізікі з Гомеля настаўнік Алесь Пятровіч Тарасікаў, прычым і не ў адным экзэмпляры. Яны апынуліся чамусьці ў нас. Так у двары Анатоля з’явілася другая ў вёсцы радыёкропка, дзе мы маглі адначасова слухаць навіны, бо зрабілі клемы для трох пар навушнікаў. З узростам Анатоль рабіўся больш задумлівым, больш засяроджаным на сваім. Ён нават на уроках пісаў вершы, але нікому не чытаў да пары да часу. Мы пра яго паэтычнасць ведалі. Летам ён забіраўся на сенавал, зімой хаваўся ў бабулі Насці, што жыла адна, бо пры паштовым гармідары і таўкатні дома нічога не напішаш. Турбавалі мы яго толькі па крайняй неабходнасці, спачувалі яго творчым пакутам. Усё-такі кніжкі мы таксама чыталі запоем, і тое-сёе да нас даходзіла. Зайздросцілі, вядома, яго ўседлівасці. Яго таленту нам Бог, на жаль, не даў. Седзячы на ўроках, ён увесь час пазіраў праз шыбіну кудысьці на вуліцу і, здавалася, драмаў. Толькі калі правая яго нага пачынала міжволі пад партай выбіваць нейкія рытмы, я ціхенька ляпаў яго па калену. І схамянуўшыся, ён вінавата зазіраў мне ў вочы. І яшчэ адно. У правілах, там, дзе трэба іх вучыць, мы ні ў зуб нагой. А вось дыктоўкі і сачыненні ніжэй чацвёркі не цягнулі. Задачкі шчоўкалі, бы вавёрка арэхі. Я гэтага “фенамену” ні яго, ні свайго дагэтуль не цямлю. Інстытуты мы канчалі розныя і ў розныя гады. Анатоль паступіў адразу, а я праз год, адкачагарыўшы на мясцовым смолзаводзе. Але сяброўства ёсць сяброўства. Хоць і жылі ў розных інтэрнатах, але да студэнтачак бегалі адных. Затое над курсавымі карпелі па начах, уткнуўшы ногі ў тазікі з халоднай вадой (за гарачыя галовы пакутавалі ногі — І. М.). Першы здымак з выявай Анатоля я ўбачыў у “Чырвонай змене”, прычым ён быў прадстаўлены як вынаходнік: з Міколам Афанасьевым, нашым агульным шарпілаўскім сябрам, яны сканструявалі нейкую пласмасавую дэталь для цеплавоза і трымалі яе ў руках. Вось вам і паэзія...І толькі радасць першаадкрыцця
“То не коні ўскапыцілі снег у парыве імклівага руху, то вагоны паскорылі бег, пацягнулі з сабой завіруху...” Варта толькі ўчытацца ў Толевы вершы, і адчуеш, адкуль бяруцца радкі. Талентам прырода надзяліла яго шчодра. Першая кніжка з’явілася ў 1964 годзе, і Анатоля адразу прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. У 1968 годзе, калі ён вучыўся ў Маскве на Вышэйшых літаратурных курсах, я наведаў сябра. Семінар у яго вёў вядомы паэт Аляксандр Межыраў. І Толю, каб павадзіць мяне па Маскве, даводзілася адпрошвацца. Межыраў толькі спытаўся: “Земляк?”. І махнуў рукой, літасціва дазволіў прапусціць заняткі. І мы з Літінстытута імя Горкага падаліся да Анатоля ў інтэрнат на Дабралюбава, 9, у пакой № 13. Надвор’е такое, што не да экскурсій — дробны дождж церусіў не спыняючыся. Жылі літкурсанты па аднаму. Займаліся тры разы ў тыдзень, астатнія — творчыя: хочаш — пішы, хочаш — гуляй. Стыпендыю атрымлівалі ў памеры 150 рублёў. Першай нас ашчаслівіла Лада Адзінцова, студэнтка Літінстытута. Затым зайшоў (цяпер ужо нябожчык) калмыцкі паэт Міхаіл Ханінаў, што ваяваў у Беларусі пад псеўданімам Мішы Чорнага. А неўзабаве Анатолеў пакойчык запоўніўся амаль усімі ягонымі сябрамі-пісьменнікамі (на курсах іх было 42 з розных краёў і рэспублік). Стол дзяўчаты накрылі па-сямейнаму... На другі дзень Лада пацягнула нас з Анатолем у бліжэйшы ўнівермаг і прымусіла купіць нашым маці шаўковыя хусткі з махрамі. “Пакуль маткам завязеце, мы пакрасуемся ў іх”, — знайшлася зноў Лада. Разам са сваёй аднакурсніцай Валяй яны і красавалі цэлы тыдзень у абноўках. Потым хусткі дужа спадабаліся нашым маці, і яны з задавальненнем насілі іх, а пазней зрабілі з іх абрусы. Ляцелі мы з Масквы да Гомеля па студэнцкіх білетах. За чатырнаццаць рублёў дабраліся ўдваіх, і зноў выдумка Лады. Я стаў латышом, Толя — грузінам. У самалёт прапусцілі без аніякіх затрымак. Праўда, перад гэтым мяне паспелі ажаніць, фіктыўна, вядома. Нэля, Толева жонка, вельмі любіла апранацца ў белае. А дзе такую сукню і абутак купіш, як не ў магазіне для маладых? Туды патрабавалася адпаведная паперчына. А тут Толя якраз атрымаў стыпендыю. Падлічылі: на шлюбны ўбор так-сяк нашкрабецца. І вось зайшлі ў адпаведную краму: Толя — шафер, я — жаніх, стаім, панурылі галовы. Лада тым часам падвяла да мяне Валю і ва ўвесь голас: “ Цалуйцеся, чэрці, калі дома саромеліся”. А сама да загадчыцы накіравалася. Тая паклікала нас за прывалак. Чаго там толькі не было, але ўсё па паперчынах. Шафер і шаферка поплеч. Падабралі Нэлі беленькія туфелькі і сукню... На жаль, жыццёвая нітка Анатоля Грачанікава парвалася дужа рана, сама калі паэт пачынаў набіраць разгон ужо не паражняком, а цяжкавагавіком: Калі трывога паласне Твае балючыя ўспаміны, Над Белай Руссю — белы снег Ты прыгадай хоць на хвіліну...Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 00:08
- 13.05.2026
- 31825
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 00:08
- 13.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 00:08
- 13.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 00:08
- 13.05.2026
- 23964



