30 чэрвеня жыхары вёскі Вялікі Бор Хойніцкага раёна ўжо 17-ты год праводзілі русалку ў поле (фота)

  • 5468
  • Людміла Мельнікава, фота аўтара
Поделиться
У нядзелю, 30 чэрвеня, жыхары вёскі Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ўжо 17-ты год праводзілі русалку ў поле. Гэтаму абраду болей як за 100 гадоў. Яго праводзілі яшчэ прадзеды, дзяды і бацькі сучасных носьбітаў. Традыцыя часова была спынена. Аднак у іх памяці захавалася тое, як яны разам з дарослымі хадзілі «за русалкай». Пагэтаму забыць «ваджэнне» яшчэ не паспелі. У сярэдзіне 1990-х абрад жыхарамі вёскі быў адроджаны. І вось ужо на працягу 16-ці гадоў вялікаборцы вядуць русалку ў поле. У наш час абрад праходзіць штогод у наступную нядзелю пасля праваслаўнай Троіцы. Захавалася і старажытная легенда, звязаная з русалкай, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне. Калісьці людзі верылі, што дзіця, якога не ахрышчалі, памрэ — «пойдзе ў русалку». Сабраліся тады вясковыя жанчыны пасля Троіцы і вырашылі «правесці русалку». Аднаго юнака прыбралі «свяшчэннікам», самі пераапрануліся, песні спявалі, весяліліся.
У нядзелю, 30 чэрвеня, жыхары вёскі Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ўжо 17-ты год праводзілі русалку ў поле. Гэтаму абраду болей як за 100 гадоў. Яго праводзілі яшчэ прадзеды, дзяды і бацькі сучасных носьбітаў. Традыцыя часова была спынена. Аднак у іх памяці захавалася тое, як яны разам з дарослымі хадзілі «за русалкай». Пагэтаму забыць «ваджэнне» яшчэ не паспелі. У сярэдзіне 1990-х абрад жыхарамі вёскі быў адроджаны. І вось ужо на працягу 16-ці гадоў вялікаборцы вядуць русалку ў поле. У наш час абрад праходзіць штогод у наступную нядзелю пасля праваслаўнай Троіцы. Захавалася і старажытная легенда, звязаная з русалкай, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне. Калісьці людзі верылі, што дзіця, якога не ахрышчалі, памрэ — «пойдзе ў русалку». Сабраліся тады вясковыя жанчыны пасля Троіцы і вырашылі «правесці русалку». Аднаго юнака прыбралі «свяшчэннікам», самі пераапрануліся, песні спявалі, весяліліся. Калі ішлі па вёсцы, то выйшаў да іх стары жыхар і гаворыць: «Што вы русалку дражніце?» Не трэба гэтага рабіць«. Не паслухаліся людзі яго і ўсё роўна гулялі «у русалку», хрысцілі яе. Пасля гэтага з’явілася страшэнная хмара, сонца села... І раптам пайшоў моцны град, які пабіў ва ўсіх агародах увесь ураджай. Вось толькі агарод таго чалавека, што заступіўся за русалку, як-бы хтосьці збярог і сяўба засталася непашкоджана. З таго часу, каб улагодзіць русалку і каб не было града і дзеці маленькія не паміралі неахрышчанымі, людзі пачалі рабіць яе провады. Напярэдадні правядзення абраду вяскоўцы на ролю русалкі штогод выбіраюць маладую незамужнюю дзяўчыну. «Ваджэнне русалкі» пачынаецца да захада сонца, пасля 18 гадзін. Удзельнікі абраду збіраюцца на паляне, дзе спяваюць песні, плятуць маленькія вяночкі і адзін вялікі. Потым «апранаюць» дзяўчыну ў русалку. Вопратка русалкі складаецца з галінак і лісцяў дрэў. Шэсце начале з русалкай накіроўваецца да поля. У час ваджэння русалкі праз вёску да поля жыхары дамоў, якія сустракаюцца на шляху святочнага шэсця, выходзяць на вуліцу, каб прывітаць шэсце і прымкнуць да яго. Усе хочуць дакрануцца да русалкі, аднак гэта немагчыма. Русалка з аховай — маладымі хлопцамі, якія і ўжаліць балюча крапівой могуць. Следам за русалкай ідуць пажылыя жанчыны з абрадавымі вянкамі, следам за імі ўжо ўсе астатнія жыхары вёскі з кветкамі і невялікімі вянкамі ў руках. Чутны песні, сярод якіх «Правяду русалачку да бору...». Павольна за гарызонт уплывае сонца... Русальнае шэсце ідзе па шашы, паварочвае ўлева — на вясковую вуліцу, якая вядзе да поля. Плыве мясцовы і прыезджы народ да яго ўскраіны. З песнямі удзельнікі абраду даходзяць да поля, на якім запальваюць вялікае вогнішча. Хлопцы, дзяўчаты і іншыя жыхары вёскі, якія прымаюць удзел у абрадзе, праводзяць па традыцыі русалку ў жыта: там з яе здымаюць вянок, разрываюць травяную «вопратку» і ўцякаюць. Русалка даганяе іх і ляскае ў далоні. Хлопцы — ахоўнікі русалкі праганяюць яе далёка ў жыта. Пасля гэтага ўсе вяртаюцца да вогнішча: водзяць карагоды, пяюць песні, скачуць праз вогнішча. Гэты старажытны абрад захаваў сваю аграрна-магічную функцыю — пасля таго, як праводзяць русалку ў жыта, дарослыя жанчыны вялікі абрадавы вянок і свае маленькія вяночкі асвячаюць над вогнішчам, разрываюць іх, раздаюць усім прысутным, каб яны неслі іх дамоў, раскідалі на градкі з гуркамі, капустай, бульбай у сваім агародзе для таго, каб быў добры ураджай. Такім чынам вялікаборцы хочуць ажыццявіць сваю мару аб дабрабыце. Завяршаецца абрад «Ваджэнне русалкі» з захадам сонца, і людзі пачынаюць разыходзіцца, каб правесці русалку ў наступным годзе. Наша сустрэча са старжытнасцю невыпадкова. Нягледзячы на тое, што абраднасць і паэзія русальнага тыдня заключае ў сабе шмат таямнічага і загадкавага, яна адна з найбольш прыгожых і паэтычных старонак беларускага земляробчага календара.

Тэкст і фота Людмілы Мельнікавай, вядучага метадыста па народных традыцыях і абрадах установы «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці».

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей