6 лютага ў Гомелі адкрыецца выстава графікі “Маўчанне” гомельскага мастака Алега Боклага

  • 3931
  • 14:11
  • 05.02.2020
Поделиться
6 лютага ў Гомелі ў Музеі аўтографа цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. Герцэна адкрыецца выстава графікі “Маўчанне” гомельскага мастака Алега Боклага.

6 лютага ў Гомелі ў Музеі аўтографа цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. Герцэна адкрыецца выстава графікі “Маўчанне” гомельскага мастака Алега Боклага.

le84FCzdUqI.jpg

Наведвальнікі змогуць пабачыць 18 работ у тэхніцы графікі. “Маўчанне” — такую назву аўтар даў сваёй выставе нездарма. Яна, як мяркуе сам Алег Юр’евіч, накіроўвае востра прыслухоўвацца поглядам да графічнага твора.

Работам аўтара ўласцівы мінімалістычнасць сродкаў выканання і ў той жа час інфармацыйная насычанасць. Гамяльчанін, выпускнік Гомельскага мастацкага вучылішча, Алег Боклаг скончыў аддзяленне “Жывапіс”, а пазней, з 2007 года вучыўся на завочным аддзяленні Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў па спецыяльнасці “Кераміка, батык”. Удзельнічаў у шматлікіх выставах, правёў шэраг персанальных у Гомелі і вобласці. У 2016 годзе ў “герцэнцы” праходзіла выстава “Знакі” Алега Боклага.

Адкрыццё новай выставы “Маўчанне” у 17.00. Уваход вольны. 

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей