Насця Япс стала лаўрэатам конкурсу “Залатая труба”

  • 1744
  • Вольга Нікан
Поделиться
На Стаўбцоўшчыне адбыўся XV адкрыты абласны конкурс маладых выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах “Залатая труба”. Паказаць сваё майстэрства з’ехалася 165 юных музыкантаў з Беларусі, а таксама таленты з Украіны, Расіі, Польшчы і Германіі. Яшчэ адна значная акалічнасць творчага спаборніцтва — прадстаўнічае журы, у склад якого ўвайшлі музычныя аўтарытэты не толькі нашай краіны, але і замежжа. Тым больш прыемна, што няблага выступілі рэчычане. Кацярына Жаўняк (флейта, сярэдняя група) узнагароджана дыпломам за актыўны ўдзел, а Насця Япс (флейта, малодшая група) стала пераможцай і атрымала званне лаўрэата конкурсу.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей