Ансамбль “Стаўбунскія вячоркі” адзначыў 30-гадовы юбілей сваёй дзейнасці (фота)

  • 4388
  • Ірына Глушэц, метадыст па этнаграфіі і фальклору ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці”
Поделиться
Народны фальклорна-этнаграфічны ансамбль “Стаўбунскія вячоркі” днямі адзначыў 30-гадовы юбілей сваёй дзейнасці. Свята адбылося ў новым будынку Стаўбунскага сельскага дома культуры Веткаўскага раёна, канцэртная зала якога ледзь умясціла ўсіх жадаючых павіншаваць артыстак. Акрамя гасцей з Веткі і Гомеля прыехалі таксама і мінчане – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, прафесар кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсістэта культуры і мастацтваў Энгельс Дарашэвіч і фальклорны калектыў “Талака” гэтай жа кафедры пад кіраўніцтвам Вячаслава Калацэя. Душой калектыву і яго кіраўніком увесь гэты час з’яўляецца Святлана Парашчанка – чалавек творчы, апантаны і неабыякавы да сваёй працы. Дзякуючы яе намаганням на працягу многіх гадоў аматары традыцыйнага фальклору збіраюцца на рэпетыцыі,
Народны фальклорна-этнаграфічны ансамбль “Стаўбунскія вячоркі” днямі адзначыў 30-гадовы юбілей сваёй дзейнасці. Свята адбылося ў новым будынку Стаўбунскага сельскага дома культуры Веткаўскага раёна, канцэртная зала якога ледзь умясціла ўсіх жадаючых павіншаваць артыстак. Акрамя гасцей з Веткі і Гомеля прыехалі таксама і мінчане – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, прафесар кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсістэта культуры і мастацтваў Энгельс Дарашэвіч і фальклорны калектыў “Талака” гэтай жа кафедры пад кіраўніцтвам Вячаслава Калацэя. Душой калектыву і яго кіраўніком увесь гэты час з’яўляецца Святлана Парашчанка – чалавек творчы, апантаны і неабыякавы да сваёй працы. Дзякуючы яе намаганням на працягу многіх гадоў аматары традыцыйнага фальклору збіраюцца на рэпетыцыі, маладое пакаленне далучаецца да лепшых узораў каранёвага мастацтва рэгіёна. Народны ансамль “Стаўбунскія вячоркі” – жаданы госць ва ўсіх вёсках раёна і горада Веткі. Заўсёды з поспехам прымае ўдзел у абласных, рэспубліканскіх святах і фестывалях фальклорнага мастацтва, на высокім узроўні прадстаўляе краіну за яе межамі – у Расіі і Літве. Сёння, як і ў ранейшыя гады, ён з’яўляецца адным з лепшых фальклорных калектываў вобласці і карыстаецца заслужанай павагай гледачоў.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей