Вяснянкі ў карагодзе

  • 2289
  • Гомельская правда Валянціна СЕЛЯДЗЕЎСКАЯ, загадчыца філіяла Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф. Р. Шклярава
Поделиться
У філіяле Веткаўскага музея імя Фёдара Шклярава сабраліся дзеці і моладзь, каб разам зладзіць свята — гуканне вясны. Спачатку мастак-кераміст Аляксандр Наўгародскі пазнаёміў са старажытным музычным інструментам — акарынай. Ён прынёс з сабой таксама шмат маленькіх акарынак, на якіх дзеці паспрабавалі пад кіраўніцтвам мастака падаць галасы птушак. Было смешна ад першых спроб авалодаць інструментам, але ж гоман птушак у гэтым можна было пачуць. Дзяўчынкі з моладзевай краязнаўчай грамадскай суполкі “Талака” праспявалі веснавыя песні. Потым вучні пятых і шостых класаў гімназіі № 10 г. Гомеля са сваім настаўнікам Сяргеем Несцяровічам разам з дзяўчынкамі і юнакамі з “Талакі” рушылі на левы бераг Сожа. На
У філіяле Веткаўскага музея імя Фёдара Шклярава сабраліся дзеці і моладзь, каб разам зладзіць свята — гуканне вясны. Спачатку мастак-кераміст Аляксандр Наўгародскі пазнаёміў са старажытным музычным інструментам — акарынай. Ён прынёс з сабой таксама шмат маленькіх акарынак, на якіх дзеці паспрабавалі пад кіраўніцтвам мастака падаць галасы птушак. Было смешна ад першых спроб авалодаць інструментам, але ж гоман птушак у гэтым можна было пачуць. Дзяўчынкі з моладзевай краязнаўчай грамадскай суполкі “Талака” праспявалі веснавыя песні. Потым вучні пятых і шостых класаў гімназіі № 10 г. Гомеля са сваім настаўнікам Сяргеем Несцяровічам разам з дзяўчынкамі і юнакамі з “Талакі” рушылі на левы бераг Сожа. На палянцы сярод хмызняку ўсім хапіла справы. Хтосьці ладзіў касцёр, хтосьці — пудзіла Зімы, адны дзяўчынкі ўпрыгожвалі каляровымі стужкамі дрэўца, другія ж ужо спявалі вяснянкі ў карагодзе. Вось дзе не трэба аніякага прымусу!

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей