Культурная пляцоўка па пошуку партнёраў (фота, відэа)
Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі прайшлі дыскусіі на тэму “Культура паляпшае жыццё”, якія ладзіла грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!”. Імпрэза ў фармаце офлайнавага ток-шоу пад назвай “Культурны клімат Гомеля: холадна ці горача?” адбылася і ў нашым горадзе.
Творчыя людзі сабраліся ў зале прэс-канферэнцыі гатэля “Замкавы” абмеркаваць, што трэба рабіць, каб родны горад быў культурна адметным. Разважаць і спрачацца на гэтую тэму можна бясконца: само паняцце “культура” вельмі шматграннае. Дарэчы, аб гэтым на самым пачатку сказала каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” Ніна Шыдлоўская. Яна адзначыла, што беларускамоўная культура — поўнавартая, сучасная, модная і перспектыўная. Многія з яе праяў адпавядаюць сусветным трэндам.
— Беларускі народ каштоўны для

— Беларускі народ каштоўны для свету, па-першае, сваёй культурнай адметнасцю,— падкрэсліла яна. — Наша грамадская кампанія працуе дзеля таго, каб беларусы прапусцілі гэту думку праз сябе, замацавалі яе і жылі ёю так, як жывем ёю мы. “Будзьма беларусамі!” стварае пляцоўкі для дыскусій у розных аспектах культуры, таму што культура часта асацыіруецца ў людзей толькі з нейкімі мастацкімі праявамі, культурнымі мерапрыемствамі, і ўсё на гэтым. А нам хацелася б гаварыць і пра культуру ў іншых сферах жыцця: пра культуру побыту, культуру зносін і гэтак далей. У такіх дыскусіях нараджаецца іншы ракурс, з якога мы можам паглядзець на нашы праблемы.
Увогуле выступ Ніны Шыдлоўскай быў вельмі яскравы, пасля яго склалася прадчуванне грунтоўнай размовы. Бо, вядома ж, у кожнага свой культурны ўзровень і свае прыхільнасці. Сцэнаром імпрэзы было прадугледжана, што вядоўца і чатыры спікеры пачынаюць гутарку, а астатнія запрошаныя будуць задаваць ім пытанні ды спрачацца.
Любая дыскусія — гэта цікава. Вядома ж, у кожнага склалася асабістае ўражанне ад спрэчак. Што тычыцца мяне, то я чакала больш сур’ёзнай размовы на больш прадметныя тэмы. Бо спачатку не пакідала адчуванне чагосьці няўцямнага. На мой погляд, кожны са спікераў, безумоўна, цікавая асоба: навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава Андрэй Скідан, кіраўніца танцклуба “Карункі крокаў”, арганізатар флі-маркетаў, гістарычнага балю Алена Рыжанькая, вандроўніца, блогер Крысціна Карчэўская, заснавальнік гомельскага партала “TheMag” Аляксей Чаранкевіч.
Але, нягледзячы на гэта, у першай частцы ток-шоу размова iшла аб усім і ні аб чым. Было сумна слухаць, не хапала розных пунктаў гледжання, канкрэтыкі. Бадай, быў адзіны пас апанентам ад Андрэя Скідана наконт таго, што пакаленне Next праводзіць больш часу ў віртуальным жыцці, тады як рэальнае значна цікавейшае, але ж ён не быў успрыняты.
Увогуле думкі, якія выказвалі іншыя спікеры, амаль што не тычыліся культуры Беларусі і не неслі глыбокага сэнсу. Для таго, каб размова захапляла ўжо з першых хвілін, хацелася б надалей пазбягаць павярхоўнасці, для чаго спікерам не перашкаджала б больш грунтоўна рыхтавацца да дыскусіі.
На мой погляд, на імпрэзе былі творчыя асобы, якія б задалі зусім іншы тон размове. Напрыклад, Валя Міронава, што разам з Цімафеем Палуніным, які вырабляе дуды і валынкі, стварыла гурт “Млын Сонца”. Яны граюць сярэднявяковую еўрапейскую, традыцыйную беларускую ды сучасную музыку ў стыле фолк-фэнтэзі. Валя таксама піша песні, ладзіць танцавальныя этнавечарыны, акрамя гэтага разам з іншымі супрацоўнікамі Веткаўскага музея праводзіць цікавыя этнічныя мерапрыемствы для моладзі і не толькі. На жаль, Валянціна Міронава не выказала на імпрэзе аніводнай са сваіх думак наконт культурнага жыцця Гомеля, хаця яе меркаванні асабіста для мяне былі б вельмі цікавымі.
У цэлым было закранута шмат розных пытанняў. Напрыклад, нежаданне беларусаў размаўляць на роднай мове, хамскія паводзіны каментатараў у сеціве і іншыя. Але ж больш за ўсё мяне зацікавілі выступы дзвюх асоб.
Прадзюсар арт-вёскі “Чырвоны Кастрычнік” Кірыл Краўцоў ладзіць штогадовыя фэсты з аднайменнай назвай. Ён распавёў аб тым, як на працягу года “экспартаваў” беларускую культуру па-за межамі нашай краіны. Нагадаем, што Кірыл Краўцоў — удзельнік знакамітай вандроўкі “З табурэтам да акіяна”.
— Сустрэча мне спадабалася, таму што такая імпрэза дае магчымасць пазнаёміцца людзям, неабыякавым да культуры горада, па-другое, таму што мовай канферэнцыі была беларуская, — падзяліўся меркаваннямі з “ГП” Кірыл Краўцоў. — Я развіваю культурную дзейнасць пад эгідай агратурызму. Тут гучалі думкі, што хтосьці б пачаў нешта рабіць, але шмат нейкіх бар’ераў. Асабіста мне ўлады не перашкаджаюць займацца сваёй справай. А калі яшчэ будуць успрымаць мае этнафэсты як важнае культурнае мерапрыемства Гомельшчыны, буду вельмі задаволены.
На пытанне, якая падтрымка ад улады яму б спатрэбілася, прадзюсар арт-вёскі адказаў: “Бадай што арганізацыя транспарту з Гомеля ў вёску Чырвоны Кастрычнік, што ў Рэчыцкім раёне, на час фэста, ды падтрымка міліцыі і МНС”.
Але ж вернемся да ток-шоу. Закрануў мяне і выступ рэжысёра Аляксея Бычкова. Ён распавёў, што ставіць зараз у выпраўленчай калоніі чарговы спектакль з удзелам жанчын, якія адбываюць пакаранне. Гэта, на мой погляд, варта ўвагі. Ужо пасля імпрэзы я даведалася, што спектакль будзе па п’есе Астроўскага “Жаніцьба Бальзамінава”. Хіба не цудоўна, што творчы чалавек нясе культуру ў месцы не гэтак аддаленыя? Але ж гэта чамусьці таксама не абмяркоўвалася. Дарэчы, менавіта Аляксей Бычкоў адзначыў, што пачынаць заўсёды трэба з сябе: калі кожны з нас будзе культурна развівацца, гэта паўплывае на стан агульнай культуры грамадства.
Такім чынам, другая палова імпрэзы, на мой погляд, была больш фактурнай і таму цікавай. Бадай, толькі Кірыл Краўцоў і Аляксей Бычкоў агучылі канкрэтныя праекты.
Вельмі спадабалася мне думка адной апаненткі, якая заўважыла, што ёсць людзі, якія робяць многа шуму вакол сябе, але ж якім няма пра што канкрэтна распавесці. Можна доўга спрачацца, што ёсць праблемы з культурай, што іх патрэбна вырашаць. Але ж, як толькі даходзіць да справы, яны тут жа даюць задні ход: “Асабіста я нічога рабіць не хачу”. Вельмі важна, каб усе размовы выліліся ў канкрэтныя дзеянні. Спачатку трэба зрабіць свой унёсак у культурнае жыццё горада і толькі потым скардзіцца.
Паводле каардынатара праекта па Гомельскай вобласці Яўгена Меркіса, працяг будзе, бо гэта сустрэча не з разраду “пагаманілі і разыйшліся”. У сакавіку ў Гомелі адбудзецца “Кірмаш праектаў”, на якім кожны можа прэзентаваць свой творчы праект ці ідэю адносна культуры горада.
— Пяць праведзеных ва ўсіх абласных цэнтрах ток-шоу паказалі, што ў нас ёсць людзі, якім культура неабыякава, таксама ёсць і людзі з ідэямі і жаданнем нешта рабіць. Бракуе платформы для абмену ідэямі і пошуку партнёраў — прычым як паміж асобнымі людзьмі, так і паміж сектарамі грамадства, — паведаміў “ГП” Алесь Плотка, PR-менеджар “Будзьма беларусамі!”. — Менавіта таму ў наступных ток-шоу і грамадскіх прэзентацыях асноўны акцэнт будзе рабіцца на канкрэтныя прапановы, іх разгляд і пошук зацікаўленых адзін у адным бакоў. Напрыклад, “Хачу літаратурную кавярню — шукаю адміністратара і зацікаўленасць горада ў маім праекце”.
Ён таксама адзначыў, што абмен меркаваннямі дазваляе культрэгерам разумець, што план работы чыноўніка не пішацца за дзень, а чыноўнікам ад культуры — што грамадскія ініцыятывы, канцэрты ды паэтычныя вечарыны вельмі добра кладуцца ў план.
— Прыемна, што супольныя крокі адбываюцца ў Магілёве, дзе разам з гарвыканкамам ладзіцца “Кірмаш праектаў”, — дадаў Алесь Плотка. — Яшчэ прыемней мне, як гамельчуку, было б, калі і родны горад меў у выніку такіх дыскусій і прапаноў прыгожыя праекты, якія рабілі б жыццё ў ім яшчэ лепшым.
Трэба падкрэсліць, што на сустрэчах у іншых абласных цэнтрах прысутнічалі прадстаўнікі афіцыйнай улады. Некаторыя з іх былі на ток-шоу нават у якасці спікераў. Ёсць ужо канкрэтныя вынікі такога супрацоўніцтва: Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт стаў партнёрам прэзентацыі грамадскіх культурных праектаў для гадавой праграмы “Магілёў — культурная сталіца СНД і Беларусі — 2013”. Дарэчы, на яго сайце можна пабачыць аб’яву аб “Кірмашы праектаў”.
— Мы таксама прынялі б удзел, калі б ток-шоу адбывалася ў другі дзень, — паведаміла “ГП” начальнік аддзела культуры Гомельскага гарвыканкама Кацярына Дзегцярова. — Як толькі атрымалі запрашэнне на імпрэзу, адразу ж патлумачылі, што ў гэты дзень будзе шмат мерапрыемстваў, у тым ліку і культурных, прысвечаных 75-годдзю Гомельскай вобласці. Што тычыцца “Кірмашу праектаў”, нам гэта вельмі цікава. З задавальненнем прымем удзел у гэтым мерапрыемстве, бо маем вялікі інтарэс да інавацыйных праяў і форм работы, якія тычацца культурнага жыцця. Мы маем намер падтрымліваць як невялікія самадзейныя, так і буйныя міжнародныя праекты, дапамагаць у іх рэалізацыі.
P. S. Які мусіць быць вынік з усяго гэтага? — запытаецеся вы. Кампанія “Будзьма беларусамі!” абвясціла ўжо старт “Кірмашу праектаў” у Гомелі.
Напрыканцы хацелася б сказаць, што асабіста я дзвюма рукамі за правядзенне такіх мерапрыемстваў. Бо культуры зашмат не бывае. Па-першае, хацелася б, каб фармавалася паняцце “этнакультура”, па-другое, абуджаўся гонар за тых, хто яе нясе. Бо ганарыцца ёсць і кім, і чым!

Напрыканцы хацелася б сказаць, што асабіста я дзвюма рукамі за правядзенне такіх мерапрыемстваў. Бо культуры зашмат не бывае. Па-першае, хацелася б, каб фармавалася паняцце “этнакультура”, па-другое, абуджаўся гонар за тых, хто яе нясе. Бо ганарыцца ёсць і кім, і чым! Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 11:05
- 12.05.2026
- 31825
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 11:05
- 12.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 11:05
- 12.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 11:05
- 12.05.2026
- 23964