Прэзентацыя фільмаў “Дачка Прыпяці” і “Кола часу” адбудзецца 12 студзеня ў Тураве (відэа)
Прэзентацыя фільмаў “Дачка Прыпяці” і “Кола часу” адбудзецца 12 студзеня ў Тураве (відэа)
Прэзентацыя фільмаў “Дачка Прыпяці” і “Кола часу” адбудзецца 12 студзеня ў Тураўскім гарадскім Доме культуры.
Першая з хранікальна-дакументальных кінастужак вытворчасці РУП “Беларускі відэацэнтр” (рэжысёр Ігар Бышнёў, аўтары сцэнарыя Рэгіна Гамзовіч, Ігар Бышнёў, Юры Ігруша) прысвечана зборнаму вобразу жанчыны, якая нарадзілася і жыве ва Ўсходнім Палессі на беразе Прыпяці. Яе лёс цалкам звязаны з гэтай ракой — праз прыроднае асяроддзе, штодзённую працу, памяць пра памерлых і клопат пра жывых, традыцыйную культуру і праваслаўную веру. Большасць гераінь фільма жыве ў вёсцы Пагост, што знаходзіцца ў шасці кіламетрах ад Турава і размешчана, як у клінку, паміж дзвюх рэк у месцы, дзе Сцвіга ўпадае
Прэзентацыя фільмаў “Дачка Прыпяці” і “Кола часу” адбудзецца 12 студзеня ў Тураўскім гарадскім Доме культуры.
Першая з хранікальна-дакументальных кінастужак вытворчасці РУП “Беларускі відэацэнтр” (рэжысёр Ігар Бышнёў, аўтары сцэнарыя Рэгіна Гамзовіч, Ігар Бышнёў, Юры Ігруша) прысвечана зборнаму вобразу жанчыны, якая нарадзілася і жыве ва Ўсходнім Палессі на беразе Прыпяці. Яе лёс цалкам звязаны з гэтай ракой — праз прыроднае асяроддзе, штодзённую працу, памяць пра памерлых і клопат пра жывых, традыцыйную культуру і праваслаўную веру. Большасць гераінь фільма жыве ў вёсцы Пагост, што знаходзіцца ў шасці кіламетрах ад Турава і размешчана, як у клінку, паміж дзвюх рэк у месцы, дзе Сцвіга ўпадае ў Прыпяць і відаць яшчэ сляды пратокі Тур, якая дала назву гораду Тураву.
Фільм “Кола часу” знаёміць гледача з традыцыйнай культурай вёскі Пагост і фальклорна-этнаграфічным гуртом “Міжрэчча”, які на працягу гадавога кола народнага календара захоўвае абрады на Ражаство і Шчадрэц, гуканне вясны ў апошні дзень Масленіцы і на Саракасвятых 22 сакавіка, звычаі памінання продкаў, свята Юр’я, памятае старажытны абрад “Жаніцьба Коміна” на свята Галавасека 11 верасня. Праект “Беларускага відэацэнтра” — своеасаблівая даніна павагі творчаму жаночаму калектыву, які існуе дзеля таго, каб палеская вёска не страціла сваёй этнічнай самабытнасці. У рамках прэзентацыі плануецца выступленне гурта “Міжрэчча”.
[youtube]ga6H3ie9SLY[/youtube]
[youtube]LBsbFOgGWMQ[/youtube]
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 11:05
- 12.05.2026
- 31825
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 11:05
- 12.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 11:05
- 12.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 11:05
- 12.05.2026
- 23964



