У Гомелі прайшоў абласны этап рэспубліканскай выставы-конкурсу “Калядная зорка”

  • 2092
  • Алена Мартыненка
Поделиться
У Гомелі прайшоў абласны этап рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”. Яго арганізатары — абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі і абласное аддзяленне рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд” — праглядзелі больш за 300 работ. Тэму зімы, святкавання Новага года, Нараджэння Хрыстова, Каляд адлюстравалі каля 400 таленавітых майстроў ад 8 да 16 гадоў у розных тэхніках і відах мастацтва. Асабліва выдзяляюцца арыгінальнасцю, тэхнікай і майстэрствам работы, якія выканалі навучэнцы ўстаноў адукацыі Буда-Кашалёўскага, Веткаўскага, Жыткавіцкага, Жлобінскага, Мазырскага, Петрыкаўскага, Рэчыцкага, Светлагорскага раёнаў, а таксама Савецкага і Цэнтральнага раёнаў Гомеля. Лепшыя работы ўвайшлі ў экспазіцыю Гомельскай вобласці, якая будзе прадстаўлена на рэспубліканскай выставе ў Мінску.
У Гомелі прайшоў абласны этап рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”. Яго арганізатары — абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі і абласное аддзяленне рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд” — праглядзелі больш за 300 работ. Тэму зімы, святкавання Новага года, Нараджэння Хрыстова, Каляд адлюстравалі каля 400 таленавітых майстроў ад 8 да 16 гадоў у розных тэхніках і відах мастацтва.
Асабліва выдзяляюцца арыгінальнасцю, тэхнікай і майстэрствам работы, якія выканалі навучэнцы ўстаноў адукацыі Буда-Кашалёўскага, Веткаўскага, Жыткавіцкага, Жлобінскага, Мазырскага, Петрыкаўскага, Рэчыцкага, Светлагорскага раёнаў, а таксама Савецкага і Цэнтральнага раёнаў Гомеля. Лепшыя работы ўвайшлі ў экспазіцыю Гомельскай вобласці, якая будзе прадстаўлена на рэспубліканскай выставе ў Мінску.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей