Экспазіцыя “Калі хочацца сонца…” адкрыецца 28 снежня ў Гомелі (фота)

  • 2185
  • Ірына Беразінская
Поделиться
Гэта сумесны выставачны праект Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім Фёдара Шклярава і гомельскага мастака Івана Саладоўніка. Што агульнага ў сучаснага мастака, які працуе ў стылістыцы “сімвалічнага пуантылізму” (альбо “пуантыкалору”) ды народнага ткацтва і вышыўкі? Як распавёў супрацоўнік музею Пятро Цалка, веткаўскі музей, які вядомы як цэнтр па вывучэнні якраз народнай культуры, не абмяжоўваецца рэтраспектыўным прадстаўленнем традыцыйных відаў мастацтва, але актыўна шукае агульнае менавіта з мастацтвам сучасным. Тут не цураюцца спалучэння рознажанравых рэчаў, болей таго – феноменаў, якія знаходзяцца ў розных культурных кантэкстах. І гэтая розніца толькі на першы погляд істотная. Нашмат болей агульнага. Узяць хоць бы тэхніку. У канцы ХІХ
Гэта сумесны выставачны праект Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім Фёдара Шклярава і гомельскага мастака Івана Саладоўніка. Выставка Солодовникова Што агульнага ў сучаснага мастака, які працуе ў стылістыцы “сімвалічнага пуантылізму” (альбо “пуантыкалору”) ды народнага ткацтва і вышыўкі? Як распавёў супрацоўнік музею Пятро Цалка, веткаўскі музей, які вядомы як цэнтр па вывучэнні якраз народнай культуры, не абмяжоўваецца рэтраспектыўным прадстаўленнем традыцыйных відаў мастацтва, але актыўна шукае агульнае менавіта з мастацтвам сучасным. Тут не цураюцца спалучэння рознажанравых рэчаў, болей таго – феноменаў, якія знаходзяцца ў розных культурных кантэкстах. І гэтая розніца толькі на першы погляд істотная. Нашмат болей агульнага. Узяць хоць бы тэхніку. У канцы ХІХ ст. рэвалюцыйны “пуантылізм”, альбо “дывізіянізм”, як найменавалі яго сучаснікі, за аснову свайго выяўленчага метаду ўзяў каляровую кропку – “пуант”. Карціны мастакоў гэтага напрамку ўяўлялі сабой мазаічнае палатно, створанае з тысячаў асобных каляровых мазкоў. Падобна таму ігла вышывальшчыцы з асобных “крыжыкаў” стварае свой выяўленчы вобраз, і ў ткацкім “кроку” ніці мы назіраем, як з каляровых “цаглінак” нараджаюцца карункі посцілак і дываноў. Са шматлікіх работ аўтара, аб’яднаных у тэматычна-каларыстычныя цыклы, выбраныя тыя, што найбольш адпавядаюць летняму настрою: сонечнасці, цеплыні, бесклапотнасці, бо ў гэтыя марозныя зімовыя дні сапраўды хочацца сонца. І заўважце: народная культура таксама падтрымлівае сімвалічную скіраванасць да жыцця ў такім выразным яго праяўленні – буянні квецені, яркасці фарбаў. На выставе прадстаўлена 17 работ Івана Саладоўніка, які вызнае сваю непаўторную выяўленчую манеру і спрабуе праз жывапіс данесці да нас уласныя пачуцці і перажыванні. Выставка Солодовникова Выставка Солодовникова Выставка Солодовникова Выставка Солодовникова Выставка Солодовникова Выставка Солодовникова Выставка Солодовникова Выставка Солодовникова Выставка Солодовникова Выставка Солодовникова Выставка Солодовникова Выставка Солодовникова Выставка Солодовникова Выставка Солодовникова Выставка Солодовникова

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей