У Гомелі прайшоў юбілейны творчы вечар беларускай паэтэсы Ніны Шкляравай

  • 2551
  • Гомельская правда
Поделиться
У абласной універсальнай бібліятэцы імя Леніна адбыўся юбілейны творчы вечар вядомай беларускай паэтэсы, аўтара васьмі кніг Ніны Шкляравай. Літаратурна-музычная кампазіцыя па творах з новай кнігі “Млён” парадавала ўсіх гасцей далучэннем да сапраўднай паэзіі. Шчыра павіншавалі Ніну Нічыпараўну старшыня абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімір Гаўрыловіч, выхаванцы школы-студыі “Малады літаратар” Іна Спасібіна, Марыя Маліноўская, Стася Кацюргіна, калегі па творчаму цэху Аляксей Бычкоў, Іван Бісеў, Ева Дударга, Алег Ананнеў, народны тэатр “ленінкі” “Гракі” і многія другія калектывы і выканаўцы. Ніна Шклярава ўзнагароджана дыпломам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Ганаровай граматай Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта.  

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей