Зімовае жніво
Філіял Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф. Р. Шклярава 11 снежня прадставіў па-летняму цёплую і сонечную выставу, якая кантрастуе з надвор’ем па-за сценамі музейнага будынка.
Называецца яна “Ад поля да покуці” і распавядае пра гэты няпросты і ў той час магічны і сакральны шлях жыта ад поля да самай покуці, раскрывае сімволіку жыцця і ўраджаю.
Сонечнасць і цеплыню ў экспазіцыйнай зале стварае пах і залацісты колер жыта, якое, бадай, з’яўляецца тут асноўным экспанатам. Сноп стаіць на покуці ў глячку, зерне насыпана ў кошыкі, пасачкі каласоў заплецены ў бароды, якія пакідалі на полі нязжатымі, запляталі і ўпрыгожвалі кветкамі ды стужкамі… І хоць супрацоўніца
Філіял Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф. Р. Шклярава 11 снежня прадставіў па-летняму цёплую і сонечную выставу, якая кантрастуе з надвор’ем па-за сценамі музейнага будынка.
Называецца яна “Ад поля да покуці” і распавядае пра гэты няпросты і ў той час магічны і сакральны шлях жыта ад поля да самай покуці, раскрывае сімволіку жыцця і ўраджаю.
Сонечнасць і цеплыню ў экспазіцыйнай зале стварае пах і залацісты колер жыта, якое, бадай, з’яўляецца тут асноўным экспанатам. Сноп стаіць на покуці ў глячку, зерне насыпана ў кошыкі, пасачкі каласоў заплецены ў бароды, якія пакідалі на полі нязжатымі, запляталі і ўпрыгожвалі кветкамі ды стужкамі… І хоць супрацоўніца музея Ларыса Раманава кажа, што наша сённяшняя рэальнасць і ў полі, і на выставе — гэта перавага не жыта, а трэцікале (гібрыд пшаніцы і жыта), атмасфера не перастае быць напоўненай жнівеньскай цеплынёй.
Тон гэтай атмасферы задае і Наталля Дуброва, выконваючы аўтэнтычныя жніўныя песні.
На выставе, акрамя жыта, прысутнічаюць іконы святых, якіх шануюць у перыяд жніва альбо якім прысвячаюць бароды ў той ці іншай мясцовасці. Дырэктар Веткаўскага музея Галіна Нячаева робіць акцэнт на знаках урадлівасці на ручніках, што аздабляюць выставу.
— Усе ручнікі тут маюць вось гэты знак, — Галіна Рыгораўна звяртае ўвагу на раскрыжаваны ромб з расткамі-круччамі. — І яму больш за чатыры тысячы гадоў.
Як высветлілася, гэты сімвал урадлівасці прысутнічае і ў іншых культурах, мае індаеўрапейскія карані. А крыху ў стылізаваным выглядзе ён трапіў на сённяшні дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.
Галоўны спецыяліст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ўпраўлення культуры аблвыканкама Сяргей Разанаў, як, бадай, і многія прысутныя, не застаўся абыякавым ні да выставы, ні да таго, чым увогуле займаецца Веткаўскі музей:
— Калектыў музея заўсёды ідзе на крок наперадзе. Сёлета мы займаліся пошукам культурнага сімвала, брэнда кожнага раёна. Практыка паказала, што народная культура і народныя традыцыі — вось што прываблівае чалавека. Веткаўскаму раёну не трэба шукаць брэнд, бо музей — і ёсць той самы сімвал.
Колькасць матэрыялаў, здабытых супрацоўнікамі ў экспедыцыях, дазваляе гадзінамі распавядаць пра сімволіку жыта і жыцця. Але часу на ўсё не хапае. Неўзабаве адкрыццё выставы падышло да завяршэння: Наталля Дуброва зноў запявае песню і вядзе дзяўчат у жнівеньскі карагод.
Зімовы ўспамін пра жніво будзе радаваць наведвальнікаў гомельскага філіяла Веткаўскага музея яшчэ тры месяцы.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 11:05
- 12.05.2026
- 31825
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 11:05
- 12.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 11:05
- 12.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 11:05
- 12.05.2026
- 23964



