Гурт “Палац” выступіць у Гомелі 27 студзеня

  • 3243
  • Гомельская правда
Поделиться
У межах гастрольнага тура да 20-годдзя калектыву “Палац” упершыню завітае ў горад над Сожам з вялікім сольным канцэртам, паведаміў кіраўнік моладзевага аб’яднання “Рок-цэнтр” Павел Паўліхін. Выступ знакавага для беларускай фолк-музыкі гурту адбудзецца на сцэне гарадскога цэнтра культуры. У Гомелі “Палац” прэзентуе новы альбом “Кола грукатала”, які нядаўна пабачыў свет. Яго адметнасць у тым, што абсалютная большасць песень — зусім не народныя, як здаецца на першы погляд, а напісаныя лідарам калектыву Алегам Хаменкам. “Палац” — яскравая з’ява на айчыннай музычнай сцэне. Гурт славіцца выдатнымі “жывымі” выступамі, і можна толькі параіць не прапусціць такі канцэрт.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей