Выстава “Ад поля да покуці” адкрываецца сёння ў Гомелі

  • 1426
  • Ірына БЕРАЗІНСКАЯ
Поделиться
Выстава “Ад поля да покуці” адкрываецца сёння ў філіяле Веткаўскага музея народнай творчасці імя Фёдара Шклярава ў Гомелі. Ў экспазіцыі можна пабачыць народную праваслаўную ікону – вобразы святаў і святых, каляндарна супадаючыя з перыядам жніва і збору ўраджаю, прадметы сялянскага побыту, народнае адзенне і прыклады ўнікальных ручнікоў нашага рэгіёну з сімволікай зерня, коласа і ўраджаю. Але, як кажа супрацоўнік музею Пятро Цалка, бадай, асноўным экспанатам выставы застаецца жыта: ў снапах, перавяслах, вянках, “бародах” і “крэшчыках”, збожжам засыпанае ў застаронкі. Экспанаты суправаджаюцца аўтэнтычнымі тэкстамі, сабранымі ў этнаграфічных экспедыцыях супрацоўнікамі музея. Выстава аб’яднана абрадавымі комплексамі і рытуальнымі аб’ектамі: “першы зажон”, “барада”, “Спас”, “дажынкі”,
Выстава “Ад поля да покуці” адкрываецца сёння ў філіяле Веткаўскага музея народнай творчасці імя Фёдара Шклярава ў Гомелі. Ў экспазіцыі можна пабачыць народную праваслаўную ікону – вобразы святаў і святых, каляндарна супадаючыя з перыядам жніва і збору ўраджаю, прадметы сялянскага побыту, народнае адзенне і прыклады ўнікальных ручнікоў нашага рэгіёну з сімволікай зерня, коласа і ўраджаю. Але, як кажа супрацоўнік музею Пятро Цалка, бадай, асноўным экспанатам выставы застаецца жыта: ў снапах, перавяслах, вянках, “бародах” і “крэшчыках”, збожжам засыпанае ў застаронкі. Экспанаты суправаджаюцца аўтэнтычнымі тэкстамі, сабранымі ў этнаграфічных экспедыцыях супрацоўнікамі музея. Выстава аб’яднана абрадавымі комплексамі і рытуальнымі аб’ектамі: “першы зажон”, “барада”, “Спас”, “дажынкі”, “спарыш” ды іншымі. Нездарма кажуць людзі: як пасееш – так і пажнеш. Жніво станавілася своеасаблівым “момантам ісціны”, калі правяраліся ўсе тыя абрадавыя, рытуальныя і практычныя намаганні папярэдняга каляндарнага перыяду,  якія павінны былі садзейнічаць плёну будучага ўраджаю. Таму яно багатае сваім песенным рэпертуарам, абрадавымі дзеяннямі, рытуальнымі аб’ектамі, сакральнымі вераваннямі. Сімволіка ўраджаю ды ўраджайнасці прысутнічала ў абрадах народнага календара, суправаджала жыццё традыцыйнай сям’і.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей