Трэба быць сваім (фота, відэа)
Карэспандэнт “ГП” адправілася ў вёскі Гомельскага раёна разам з этнографам
З Андрэем Скіданам, які працуе ў Веткаўскім музеі народнай творчасці імя Ф. Р. Шклярава, мы знаёмы даўно. Неяк у размове сказала яму, што цікава было б сваімі вачыма паглядзець, як этнограф працуе з носьбітамі традыцыйнай беларускай культуры. Ды й увогуле падумала: а што я ведаю пра гэтую рамантычную прафесію, акрамя таго, што дзякуючы ёй старадаўнія матэрыяльныя і нематэрыяльныя каштоўнасці трапляюць у музейныя фонды? Хіба яшчэ тое, што ў параўнанні з такімі прафесіямі, як праграміст, маркетолаг, эканаміст ды іншымі, нельга назваць яе прэстыжнай.
І вось праз нейкі час Андрэй патэлефанаваў і прапанаваў паехаць
Карэспандэнт “ГП” адправілася ў вёскі Гомельскага раёна разам з этнографам
З Андрэем Скіданам, які працуе ў Веткаўскім музеі народнай творчасці імя Ф. Р. Шклярава, мы знаёмы даўно. Неяк у размове сказала яму, што цікава было б сваімі вачыма паглядзець, як этнограф працуе з носьбітамі традыцыйнай беларускай культуры. Ды й увогуле падумала: а што я ведаю пра гэтую рамантычную прафесію, акрамя таго, што дзякуючы ёй старадаўнія матэрыяльныя і нематэрыяльныя каштоўнасці трапляюць у музейныя фонды? Хіба яшчэ тое, што ў параўнанні з такімі прафесіямі, як праграміст, маркетолаг, эканаміст ды іншымі, нельга назваць яе прэстыжнай.
І вось праз нейкі час Андрэй патэлефанаваў і прапанаваў паехаць з ім у вёску Рагі.
— Гэта ж Гомельскі раён, чаму менавіта ў Рагі? — запыталася я. — Музей Веткаўскі ўсё ж такі.
— Ну так. Рэгіён для даследванняў у нас абмежаваны, але ж этнічныя локусы не маюць адміністрацыйных межаў, — патлумачыў Андрэй. — Мы даследуем Добрушскі, Гомельскі, Буда-Кашалёўскі, Чачэрскі раёны і нават суседнюю Браншчыну. Што тычыцца Рагоў, мне даводзілася і раней там бываць. Цікава было б дазнацца, наколькі захавалася там культура абрада “Свяча”, яшчэ цікавіць мясцовая ткацкая традыцыя: ручнікоў з Рагоў нам яшчэ не даводзілася бачыць. Ды ўвогуле такія вёскі цікавяць мяне, апроч усяго тым, што знаходзяцца непадалёк ад горада. Так склалася, што часцей мы едзем у глыбінку, каб шукаць там старадаўнія народныя традыцыі. А цікава ж, ці памятаюць іх яшчэ ў вёсачках, размешчаных побач з горадам.
Мы дамовіліся сустрэцца раніцай на прыпынку грамадскага транспарту. Даехалі гарадскім аўтобусам да Урыцкага і пайшлі пешшу да вёскі Старая Беліца.
— Ты шмат чаго бачыў ужо ў гэткіх вандроўках. Ёсць яшчэ нешта, што здзіўляе цябе? — пытаюся.
— Здзіўляе ўсё, што павінна было знікнуць, а яшчэ жыве. Для мяне заўсёды сенсацыя, калі бачу, напрыклад, крыж заімшэлы і на ім ручнік вісіць, двары старой планіроўкі ці ліштвы разьбяныя стогадовай даўніны. Хіба ж гэта не цуд, што мы яшчэ ўсё гэта бачым, хаця яно даўно ўжо павінна было аджыць?
За размовай мы неўзабаве дайшлі да Старой Беліцы.
А вось і “заімшэлы крыж”.
— Гэта Мікола, як абаронца вёскі, — тлумачыць Андрэй, пакуль я раблю здымкі. — Вось што патрэбна зафатаграфаваць, дык гэта царкву. Яна зрублена яшчэ ў XVIII стагоддзі. Гэта самая старая царква ў Гомельскай епархіі. Традыцыйны драўляны храм з трыма вярхамі. Такіх многа дзе было раней, але захаваўся толькі адзін.
Час быў ранні, і царква яшчэ была закрытая. Палюбаваўшыся на яе, мы пайшлі далей. На бязлюднай шашы адзінока ляжаў сабака. “Пагляджу, ці жывы”, — сказаў Андрэй і пайшоў да яго.
Пакуль ён вазiўся з сабакам, слухаў, ці дыхае, і потым даведаўшыся, што дапамога ўжо не спатрэбіцца, пачаў цягнуць яго з шашы на ўзбочыну, я думала аб тым, што чалавек па-сапраўднаму духоўны неабыякава ставiцца да ўсяго, і нават да таго, што іншыя ўспрымаюць як дробязь жыцця, не вартую ўвагі...
— Вось тут трэба звярнуць направа, — сказаў Андрэй, і мы выйшлі ў шырокае поле. Вакол аніводнага арыентыра. Здзівілася, як гарадскі жыхар так добра ведае кароткія шляхі да вёсачак.
Высветлілася, што настольнымі кнігамі для этнографа з’яўляюцца карты. Асабліва тапаграфічныя, імі ён часцей за ўсё карыстаецца.
— Але ж ёсць і ў картах слабое звяно, — смяецца Андрэй. — На іх не пазначаны меліярацыйныя канавы. А ты разглядаеш карту і думаеш: ну-ка зрэжу я кавалак дарогі вось так, таму што там яна крука дае, так я хутчэй дайду да паселішча. Ідзеш-ідзеш — бац! — канава... Вады ў ёй мала, але ж гразь — не пяройдзеш. Прыходзіцца такога крука даваць! Вось гэта часта бывала. Зараз у Google ёсць больш дэталёвыя карты. Я імі карыстаюся таксама. Google Maps дык і ўвогуле — ты проста ляціш над зямлёй і бачыш рэальныя фота ўсіх вёсак.
Па дарозе Андрэй распавёў пра тое, што адчувае існаванне тайны Зямлі. Усё, што на ёй нарадзілася, вырасла, стварылася, адыйшло, усё, чым жыў наш край, лічыць ён, мае сваю таямніцу адыходу і праяўлення:
— Часта, калі жанчына спявае — узгадае песню і запяе — гэта падобна да таго, як з куфра дастаюцца і разгортваюцца старыя ручнікі. Быццам з табой раптам пачынае гаварыць традыцыя. Яна як бы праяўляецца. Ручнік — гэта матэрылізаваная рэч, а ёсць і нематэрылізаваныя. Яны адыйшлі ўжо стагоддзямі і што ад іх засталося? Шмат містычнага. І вось гэта тайна Зямлі, якую нам не дадзена ўжо разгадаць, можа адкрывацца для нас праз некаторыя рэчы. І калі ты ідзеш па такіх вось палях, ты бліжэй да гэтай таямніцы, чым калі сядзіш за кампом ці едзеш у тралейбусе.
Ну вось і першы пасёлак на нашым шляху — пад зусім не старадаўняй назвай Южны.
Нягледзячы на назву, менавіта тут мы атрымалі свой першы “трафей” — тканы ручнік. Яго падаравала музею Улляна Піліпаўна Грышаева. “Яму ўжо больш за сто гадоў, — сказала яна. — Гэта бабулі маёй — Кацярыны Ягораўны Шапавалавай”.

Мы зайшлі ў госці і ў другія хаты, гаспадары якіх ветліва нас прымалі ды адказвалі на ўсе пытанні этнографа. Хтосьці частаваў духмянай антонаўкай з свайго саду, хтосьці запрашаў паабедаць разам...
Мы дазналіся, што ў 20-х гадах мінулага стагоддзя ў Рагах быў пажар, пасля якога вяскоўцы пачалі будаваць дамы непадалёк, так узніклі новыя пасёлкі, такiя як гэты Нехацееўка ды іншыя. Бабулі падказалі, як бліжэй дайсці да Рагоў і ў якой хаце нам могуць лепей распавесці пра абрад “Свяча”.
— Наш чалавек — традыцыйна гасцінны: ён заўседы рады паразмаўляць, — разважае Андрэй. — Ён не бука, якому будзеш задаваць пытанні, а ён будзе аднаскладова адказваць “так” ці “не”.

Так і ёсць, але ж далёка не кожны можа атрымаць такую ж інфармацыю, як прафесійныя этнографы. Трэба быць глыбока ў тэме, каб накіроўваць думкі суразмоўцаў у неабходным напрамку. Андрэй Скідан узгадаў прыклад ідэальнай, на яго погляд, работы этнографа. Ягоны калега Генадзь Лапацін даўно ўжо вядзе запіс сваіх размоваў з Варварай Грэцкай. Яна перасяленка з выселенай вёскі Амяльное Веткаўскага раёна, зараз жыве ў Ветцы. І вось Генадзь Лапацін наведвае яе амаль што кожны тыдзень. Запісаў ужо каля 70 касет. Размовы гэтыя цікавыя таму, што мысліць жанчына традыцыйнымі вобразамі.
— А мы прыязжаем у вёску і што? Ну 30 хвілін пагаворыш з чалавекам. Натуральна ж ён, не ведаючы нас, адкажа на нашыя пытанні. Але ж не скажа ўсяго таго, што мог бы сказаць у свабоднай творчай атмасферы, калі ўжо добра знаёмы з суразмоўцам, — працягвае думку Андрэй. — Галоўнае, што патрабуецца ад этнографа, — быць у кантэксце народнай культуры, быць сваім. Для народнай культуры свой — гэта чалавек, якому можна адкрыць самыя глыбінныя рэчы. Калі цябе ўспрымаюць як свайго, то могуць лёгка прыгадаць песню, якую б не ўспомнілі, калі б побач сядзелі, напрыклад, два студэнты-практыканты. Бо патаемнае ўзгадваецца толькі ў жывой гутарцы, калі пачынае працаваць асацыятыўнае мысленне. Асабліва калі дзве-тры жанчыны збяруцца разам, яны адна адной дапамагаюць штосьці ўспомніць. Вядома ж, мы разумеем усю каштоўнасць такiх успамiнаў і заўсёды імкнемся браць тое, што можна ўзяць, пакуль гэта яшчэ ёсць. Мабыць, гучыць трошкі па-спажывецку, але ж на гэты час па-іншаму нельга. Можа, я ў гэтыя Рагі другі раз і не траплю, хто яго ведае?
Ужо ў Рагах я здагадалася, што Андрэй Скідан выбраў гэтую вёску мэтава. Ёсць тут дом, дзе вось ужо 30 год стаіць тая самая “Свяча” (насамрэч так завецца шанаваная вясковая ікона), якую раней кожны год неслі па вёсцы ў ківоце, каб здзейсніць абрад і перадаць “Свячу” ў другую хату.
Патрабаванні былі вельмі строгія: напрыклад, святы абраз нельга было ставіць побач з тэлевізарам, гаспадарам не дазвалялася выпіваць, мацюкацца. Па зразумелых прычынах з кожным годам жадаючых узяць да сябе “Свячу” станавілася ўсё менш і менш. Але ж гаспадары хаты, у якой яна зараз знаходзіцца, дагэтуль шануюць ды падтрымліваюць старадаўнія традыцыі.
Я назірала за тым, як працуе Андрэй. У ягоных адносінах да вяскоўцаў адчуваецца павага. Прычым праявы гэтага можна бачыць літаральна ва ўсім: як заходзіць у хату, як размаўляе, як развітваецца.
Часта этнографы карыстаюцца дапамогай работнікаў мясцовых Дамоў культуры, якія заўсёды могуць падказаць, у якую хату лепей завітаць. Вось і нам у Доме культуры і адрасы назвалі, і правялі да дамоў тых бабуляў, якія могуць сведчыць пра абрад “Свяча” і пра ткацтва.
Адна з іх распавяла, як непаслухмяных дзяцей калісь пужалі жалезнай бабай, што хавалася ў жыце. “Маецца на ўвазе русалка. Яна з’яўляецца тыповым для нашай мясцовасці міфалагічным персанажам”, — убачыўшы здзіўленне на маім твары, патлумачыў этнограф.
— Галоўнае, сабраць як мага больш інфармацыі, таму што праз 10 — 15 год гэта ўжо будзе зрабіць немагчыма. Зыйдуць нават і тыя носьбіты традыцый, якія ўжо сёння мала чаго памятаюць, — разважае Андрэй. — Супрацоўнікі нашага музея, якія працавалі ў ім у 90-я гады, кажуць, што мінуў той час, калі з людзьмі можна было праводзіць цэлыя дні ў размовах аб народнай культуры. Зараз звесткі аб даўніне ўжо вельмі абрывачныя, няцэльныя, фрагментарныя. А гадоў праз дзесяць мы не будзем мець і такіх успамінаў. Так што трэба спяшацца.
Мне не раз даводзілася чуць, што ў сферу дзейнасці музея не ўваходзіць навуковая дзейнасць, што гэта не навукова-даследчы інстытут. І гэта сапраўды так. Але ж з самага пачатку свайго існавання Веткаўскі музей стаў своеасаблівым даследчым цэнтрам, творчай лабараторыяй. Узначальвае гэтую культурную ўстанову асоба таксама творчая — Галіна Нячаева, пераемніца заснавальніка Веткаўскага музея Фёдара Рыгоравіча Шклярава.
— Мы не аматары. У нас нават ёсць майстэрня па рэканструкцыі старадаўніх рэчаў і рэстаўрацыі. Да нас не трапляюць выпадковыя людзі, — пацвердзіў маю думку Андрэй Скідан. — Таму музей нельга ўявіць сабе па-за межамі збіральніцкай, экспедыцыйнай і навукова-аналітычнай дзейнасці.



Андрэй Скідан і ягоныя калегі “спяваюць сваю песню” менавіта так. Не выклікае аніякіх сумненняў, што з цягам часу колькасць іх слухачоў будзе толькі павялічвацца.
Відэа:
[youtube]QVmB_CGcKpI[/youtube] Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 11:05
- 12.05.2026
- 31825
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 11:05
- 12.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 11:05
- 12.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 11:05
- 12.05.2026
- 23964



