Выстава “З кутка жаданняў”, прысвечаная жыццю і творчасці Янкі Купалы адкрылася ў Гомелі

  • 2287
  • Ірына Беразінская
Поделиться
Мастацка-літаратурная выстава “З кутка жаданняў”, прысвечаная жыццю і творчасці Янкі Купалы адкрылася ў Гомелі. Экспазіцыя ў палацы Румянцавых і Паскевічаў прымеркавана  да 130-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы і Году кнігі. Духоўны свет паэзіі Купалы, асноўныя тэмы яго творчасці – Радзіма, паэт і народ, хараство Беларусі – натхнілі не адно пакаленне беларускіх мастакоў. Створаныя імі цудоўныя ілюстрацыі да кніг Янкі Купалы, што пабачылі свет у розныя гады, увайшлі ў залаты фонд беларускай кніжнай графікі ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя. Выстава знаёміць з выданнямі твораў паэта розных гадоў, сярод якіх па-сапраўднаму рарытэтныя.  

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей