Ехаў Літвін ды па Cініх Водах...

  • 3065
  • Гомельская правда
Поделиться
Прыемная навіна: 1 снежня ў Гомельскім гарадскім цэнтры культуры адбудзецца канцэрт "Старога Ольсы". Прыхільнікі сярэднявечнай беларускай музыкі ведаюць, што яго стваральнік і кіраўнік Зміцер Сасноўскі родам з Гомеля. У складзе гурта - таксама добра вядомыя аматарам сярэднявечча Ілля Кубліцкі, Алесь Чумакоў, Сяргей Тапчэўскі, Андрэй Апановіч ды Марыя Шарый. Музыкі выкарыстоўваюць старажытныя беларускія інструменты - дуду (валынкі), ліры, гуслі, свірэлі, барабаны ды агульнаеўрапейскія сярэднявечныя – лютні, флейты і іншыя. У рэпертуары гурта – беларускія народныя балады, ваярскія песні, мелодыі эпохі Сярэднявечча і Рэнесанса ды шмат чаго яшчэ. Дастаткова толькі назваць такія кампазіцыі як “Слаўся, князь Вітаўт”, “Ружа кветка”, “У карчме”. Гледачы заўседы
Прыемная навіна: 1 снежня ў Гомельскім гарадскім цэнтры культуры адбудзецца канцэрт "Старога Ольсы". Прыхільнікі сярэднявечнай беларускай музыкі ведаюць, што яго стваральнік і кіраўнік Зміцер Сасноўскі родам з Гомеля. У складзе гурта - таксама добра вядомыя аматарам сярэднявечча Ілля Кубліцкі, Алесь Чумакоў, Сяргей Тапчэўскі, Андрэй Апановіч ды Марыя Шарый. Музыкі выкарыстоўваюць старажытныя беларускія інструменты - дуду (валынкі), ліры, гуслі, свірэлі, барабаны ды агульнаеўрапейскія сярэднявечныя – лютні, флейты і іншыя. У рэпертуары гурта – беларускія народныя балады, ваярскія песні, мелодыі эпохі Сярэднявечча і Рэнесанса ды шмат чаго яшчэ. Дастаткова толькі назваць такія кампазіцыі як “Слаўся, князь Вітаўт”, “Ружа кветка”, “У карчме”. Гледачы заўседы з задавальненнем спяваюць іх разам са “Старым Ольсам” ды танчаць. Карацей кажучы, у жадаючых апынуцца ў атмасферы Вялікага княства Літоўскага, такая мажлівасць ёсць.  

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей