25 верасня ў Гомелі адбудзецца адкрыццё выставы мастака Алега Боклага

  • 1502
  • Гомельская правда
Поделиться
У гомельскім філіяле Веткаўскага музея народнай творчасці ім. Ф.Р. Шклярава адбудзецца адкрыццё новай выставы. Дадзены выставачны праект – гэта працы гомельскага мастака Алега Боклага, упісаныя ў кантэкст традыцыйнай культуры. Чырвоны кут з'яўляецца сакральным месцам у традыцыйнай беларускай хаце. Гэта пункт, які адмяжоўвае чалавечае жыллё ад свету, дзе размешчаны нейкія трансцэндэнтныя сілы прыроды (Бог). І ў той жа момант, гэта тое месца, якое звязвае чалавека з гэтым светам і дазваляе яму трымаць сувязь з Богам. Не рэлігійны сэнс, але сама ідэя чырвонага кута як своеасаблівага парталу, памежнай зоны паміж двума светамі – Тым і Гэтым – уласцівая карцінам маладога мастака. Спроба сумясціць абстрактны жывапіс
У гомельскім філіяле Веткаўскага музея народнай творчасці ім. Ф.Р. Шклярава адбудзецца адкрыццё новай выставы. Дадзены выставачны праект – гэта працы гомельскага мастака Алега Боклага, упісаныя ў кантэкст традыцыйнай культуры. Чырвоны кут з'яўляецца сакральным месцам у традыцыйнай беларускай хаце. Гэта пункт, які адмяжоўвае чалавечае жыллё ад свету, дзе размешчаны нейкія трансцэндэнтныя сілы прыроды (Бог). І ў той жа момант, гэта тое месца, якое звязвае чалавека з гэтым светам і дазваляе яму трымаць сувязь з Богам. Не рэлігійны сэнс, але сама ідэя чырвонага кута як своеасаблівага парталу, памежнай зоны паміж двума светамі – Тым і Гэтым – уласцівая карцінам маладога мастака. Спроба сумясціць абстрактны жывапіс постмадэрнісцкага характару з элементамі і з’явамі традыцыйнай культуры нарадзіла выставу “Чырвоны кут/2”. Адкрыццё: 25 верасня 2012 г., 17.00.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей