Фальклорна-этнаграфічны гурт “Міжрэчча” з вёскі Пагост выступіць у Берліне

  • 7134
  • Гомельская правда
Поделиться
1 кастрычніка фальклорна-этнаграфічны гурт “Міжрэчча” з вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна выступіць у Берліне. Як паведаміла адна з арганізатараў гастроляў гісторык Алеся Белановіч, сольнік палесскіх спявачак адбудзецца ў былой царкве Святой Елізветы, ператворанай у канцэртны зал. Будынак знаходзіцца у самым центры Берліна. А ужо 3 кастрычніка пагосцкія бабулі будуць спяваць у Дрэздэне. Асноўная ідэя гастроляў – зацікавіць немцаў самабытнай этнічнай культурай Беларусі. Алеся Белановіч распявала, что ў графіку паездкі -- сустрэча калектыву з дэпутатам бундэстага і экскурсія па Рэйхстагу. На жаль, у сувязі з матэрыяльнай абмежаванасццю праекта, у Германію трапіць толькі частка гурта “Міжрэчча” – пяць спявачак і гарманіст. Здзяйсненню гэтай паездкі
1 кастрычніка фальклорна-этнаграфічны гурт “Міжрэчча” з вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна выступіць у Берліне. Як паведаміла адна з арганізатараў гастроляў гісторык Алеся Белановіч, сольнік палесскіх спявачак адбудзецца ў былой царкве Святой Елізветы, ператворанай у канцэртны зал. Будынак знаходзіцца у самым центры Берліна. А ужо 3 кастрычніка пагосцкія бабулі будуць спяваць у Дрэздэне. Асноўная ідэя гастроляў – зацікавіць немцаў самабытнай этнічнай культурай Беларусі. Алеся Белановіч распявала, что ў графіку паездкі -- сустрэча калектыву з дэпутатам бундэстага і экскурсія па Рэйхстагу. На жаль, у сувязі з матэрыяльнай абмежаванасццю праекта, у Германію трапіць толькі частка гурта “Міжрэчча” – пяць спявачак і гарманіст. Здзяйсненню гэтай паездкі спрыялі таксама вядомы беларускі фатограф Андрэй Лянкевіч, нямецкі журналіст Інго Пэтц і Беларуска-нямецкае таварыства. Фальклорна-этнаграфічны гурт “Міжрэчча”, створаны выдатнай спявачкай Кацярынай Панчэняй, даволі вядомы ў Беларусі. Ён існуе з 1980 года. Упартасць Кацярыны Аляксееўны, вялікае жаданне захаваць у Пагосце традыцыйныя абрады і звычаі былі заўважаны дзяржавай: у 2004 годзе абраду “Карогод” на свята Юр’я, які ў вёсцы захоўваецца ў жывой традыцыі, першаму ў нашай краіне нададзены статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны, а ў 2006 гурт “Міжрэчча” атрымаў найменне “народны”. Дарэчы, у сярэдзіне верасня ў Пагосце і ў Тураве скончыліся здымкі двух дакументальных фільмаў вытворчасці “Беларускі відэацэнтр” — “Дачка Прыпяці” і “Кола часу”. Першы з іх прысвечаны зборнаму вобразу жанчыны, якая нарадзілася і жыве на ўсходнім Палессі на беразе Прыпяці. А другі — традыцыйнай культуры вёскі Пагост і гурту “Міжрэчча”, які на працягу гадавога кола народнага календара захоўвае старажытныя абрады продкаў: на Ражаство і Шчадрэц, гуканне вясны ў апошні дзень Масленіцы, “Юраўскі карагод”, “Жаніцьба Коміна” на свята Галавасека 11 верасня. Жанчыны прадуць, ткуць, вышываюць і плятуць карункі, умеюць плесці саламянага павука, валодаюць прыёмамі вырабу папяровых кветак і выцінанкі, яны выдатныя кулінаркі. Але самае вялікае іх захапленне — народная песня. У рэпертуары гурта —звыш 100 песень, дзесяткі танцаў і карагодаў. Асабліва цікавыя — веснавыя гульнёвыя карагоды. Але і ў пост жанчыны выконваюць даўнія “святыя” песні, якім іх навучыў мясцовы свяшчэннік Герасім Кадоліч. Тры гады таму назад, якраз у пост, у Пагосце і пабывала Алеся Белановіч з групай дзяўчат і жанчын з Мінска, якія цікавіліся легендамі Тураўшчыны, мясцовымі рамёствамі і песнямі. Затым пагашчанак запрасілі ў Мінск на вечарыну, прысвечаную завяршэнню праекта “У пошуках сваіх каранёў і сябе сучаснай”. Дарэчы, менавіта вёсачка Пагост на Жыткаўшчыне ў 2010-м годзе па версіі амерыканскай тэлекампаніі CNN, увайшла ў топ-10 лепшых месцаў свету для святкавання Каляд. Зноўку дзякуючы намаганням удзельніц гурта “Міжрэчча”. Што ж, жадаем нашым зямлячкам заваяваць сэрцы і нямецкіх слухачоў.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей