Ад мора да мора — з Мінска ў Гомель?
Вынік руплівай сямігадовай працы фотакарэспандэнта “Гомельскай праўды” Алега Белавусава прадстаўлены нарэшце ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі.
Фотавыстава “Радавод” аб’яднала каля паўсотні здымкаў на тэму Вялікага Княства Літоўскага. Славутыя дзеячы магутнай дзяржавы, рыцары і мірнае насельніцтва, занятае сваімі паўсядзённымі справамі, вежы замкаў і этнаграфічныя замалёўкі — Алег, як сапраўдны патрыёт, схільны рамантызаваць часы ВКЛ. А як жа. Мы ж тады былі сілай неверагоднай — “ад мора да мора”. Эпоха патрыётаў, ваяроў, але і гуманістаў, асветнікаў, перыяд станаўлення і росквіту беларускасці. Дарэчы, сам Белавусаў родам з Крыма. Але, пачаўшы супрацоўнічаць з прадстаўнікамі клубаў гістарычнай рэканструкцыі, захапіўся беларускай гісторыяй — і раптам атрымаў яшчэ
Вынік руплівай сямігадовай працы фотакарэспандэнта “Гомельскай праўды” Алега Белавусава прадстаўлены нарэшце ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі.
Фотавыстава “Радавод” аб’яднала каля паўсотні здымкаў на тэму Вялікага Княства Літоўскага. Славутыя дзеячы магутнай дзяржавы, рыцары і мірнае насельніцтва, занятае сваімі паўсядзённымі справамі, вежы замкаў і этнаграфічныя замалёўкі — Алег, як сапраўдны патрыёт, схільны рамантызаваць часы ВКЛ. А як жа. Мы ж тады былі сілай неверагоднай — “ад мора да мора”. Эпоха патрыётаў, ваяроў, але і гуманістаў, асветнікаў, перыяд станаўлення і росквіту беларускасці. Дарэчы, сам Белавусаў родам з Крыма. Але, пачаўшы супрацоўнічаць з прадстаўнікамі клубаў гістарычнай рэканструкцыі, захапіўся беларускай гісторыяй — і раптам атрымаў яшчэ адну сапраўдную радзіму.
На фотаздымках яму, дарэчы, пазіруюць як раз яго сябры з клубаў гістарычнай рэканструкцыі. Гомельскіх (“Грыдні Мсціслава Глебавіча” і “Старая вежа”) і мінскіх (“Княжы Гуф”, “Алтын Тумен” і “Карона Захаду”).
Яны ў вобразах князя Вітаўта, Андрэя Полацкага, Барбары Радзівіл, Соф’і Гальшанскай, Льва Сапегі, Францыска Скарыны і іншых выдатных гістарычных асоб. Ці проста людзі, якім давялося жыць у тыя часы. Алег кажа, што праца над фотапраектам (якая доўжыцца з 2005 года) дапамае яму пабачыць, ну, ці адчуць сутнасць таго часу. У яго ўвогуле філасофскі падыход да жыцця, так што падставаў не верыць, што гэта сапраўды так, у мяне няма. Да таго ж неабыякавы да мастацтва Белавусаў імкнуўся стылізаваць здымкі да адной з самых выразных манер у гісторыі жывапісу — галандскіх майстроў эпохі Рэнесансу. А некаторыя фота нагадваюць сармацкі партрэт.
— Мець радавод — вялікая раскоша, — упэўнены Алег Белавусаў. — Не кожнаму гэта дадзена. Жаданне даведацца, хто ты, адкуль і кім былі твае продкі, прыходзіць часам вельмі позна, калі жывых сведкаў ужо няма на гэтым свеце. Я дакараю сябе за тое, што не стараўся, не спрабаваў даведацца, запісаць гісторыю жыцця сваіх дзядуль і бабуль. Самае дзіўнае, што ў шматвяковай гісторыі Вялікага Княства перапляліся лёсы народаў, якія насялялі прасторы ад Балтыйскага да Чорнага мораў. І таму гісторыя маіх продкаў, што жылі на Украіне, у Крыме, на Каўказе, таксама звязана з гэтай краінай.
Зміцер Сасноўскі, лідар гурта “Стары Ольса”, на адкрыцці выставы ў Мінску адзначыў, што, калі ён сустрэў Белавусава 13 гадоў таму, гэта быў зусім іншы чалавек, які жыў марамі пра вяртанне ў свой Крым і не ўспрымаў Беларусь. Але праз знаёмства з нашай нацыянальный культурай і апантанымі гісторыяй людзьмі, яго вочы пачалі раскрывацца. “У кожнага містычнае пачуццё паяднанасці з продкамі праяўляецца па-свойму, — дадаў музыка. — Адзін піша кнігі, другі малюе, трэці даследуе летапісы, чацвёрты грае, а Алег Белавусаў здымае і праяўляе сваю павагу да беларускай зямлі”.
Выставу “Радавод” бачылі ўжо ў Маскве, Крыме, Нясвіжы. Цяпер вось ацаніць яе маюць шанц жыхары Мінска. І вельмі б хацелася, каб такая магчымасць была дадзена гамяльчанам.




Выставу “Радавод” бачылі ўжо ў Маскве, Крыме, Нясвіжы. Цяпер вось ацаніць яе маюць шанц жыхары Мінска. І вельмі б хацелася, каб такая магчымасць была дадзена гамяльчанам. Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 00:01
- 12.05.2026
- 31824
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 00:01
- 12.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 00:01
- 12.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 00:01
- 12.05.2026
- 23964



