Аўцюкі чакаюць веселуноў
27 — 28 ліпеня 2012 года адбудзецца VII Усебеларускі фестываль народнага гумару ў Аўцюках.
На высокую рэспубліканскую арбіту культуры маладая, незалежная Беларусь узняла такія папулярныя жанры народнай мудрасці, як анекдот, жарт, прыпеўка, мініяцюра, забаўка, прыколка. Наце вам, людзі, фестываль, збірайцеся, смейцеся ад пуза, будзьце здаровыя ды яшчэ за гэта атрымлівайце ўзнагароды.
На першым фестывалі я, напрыклад, атрымаў у падарунак варанога, неаб’езджанага каня. Перадаў яго аўцюкоўскім дзецям. Яны называюць яго “конь Ліпскі”, даглядаюць мой жывы прыз і з ім дапамагаюць старым, нямоглым аўцюкоўцам па гаспадарцы, у агародах. А на свяце — катаюць на кані “Ліпскі” ўсіх жадаючых за так.
Якія будуць падарункі на гэтым

Якія будуць падарункі на гэтым фестывалі — поўная тайна нават для мяне, старшыні журы. Але веру: мае мудрыя аўцюкоўцы шчодра аддзячаць усіх, хто завітае да іх са сваімі жартамі на тэму “Не жыццё — адны спакусы”.
А чакаюць тут гасцей з усіх абласцей і Мінска. У першы дзень адбудзецца адкрыццё сядзібы Каласка і Калінкі на раздарожжы паміж Малымі і Вялікімі Аўцюкамі. Затым дэлегацыі гумарыстаў, журы і госці фестывалю будуць “швэндацца” па вёсках і вызначаць лепшы падворак, найбольш гаспадарлівыя сем’і, самую адмысловую кухарку.
Другі дзень свята гумару адбудзецца ў саміх Калінкавічах. На цэнтральнай плошчы пройдуць конкурсныя выступленні ўсіх каманд і гасцей-гумарыстаў з Расіі і Украіны. Тутэйшым вясёлым аўцюкоўцам давядзецца ўсур’ёз пацягацца з гумарыстамі-профі з вёсак Спорава Бярозаўскага, Дубіна Валожынскага, Баянічы Любанскага раёнаў. На кірмашы гумару можна будзе набыць смешныя сувеніры, агледзець выстаўкі печаных скульптур па матывах народных баек, вырабаў народных рамёстваў. Можаце зазірнуць у гумарыстычнае фотаатэлье, наведаць аўцюкоўскі цір, пабываць на футбольным матчы паміж Каласкамі і Калінкамі з Малых і Вялікіх Аўцюкоў.
Усіх сюрпрызаў перадаць проста немагчыма. Збірайцеся, хто на чым, хто з кім, і едзьце ў накірунку сталіцы гумару Беларусі — Аўцюкоў. Праезд, начлег, харчаванне за ваш кошт, добры настрой і весялосць за кошт аўцюкоўцаў гарантуюць арганізатары фестывалю — Міністэрства культуры, Гомельскі аблвыканкам, Калінкавіцкі райвыканкам, Беларускі дзіцячы фонд.
Адзінае, што трэба помніць усім, хто збярэцца ў Аўцюкі, — мясцовае пажаданне гасцям: калі вы хочаце, каб вас прынялі па-людску, займейце візу-запрашэнне, вывучыце хаця б дзясятак дасціпных народных анекдотаў, а то будзеце мець праблемы на аўцюкоўскай мытні.
Другі дзень свята гумару адбудзецца ў саміх Калінкавічах. На цэнтральнай плошчы пройдуць конкурсныя выступленні ўсіх каманд і гасцей-гумарыстаў з Расіі і Украіны. Тутэйшым вясёлым аўцюкоўцам давядзецца ўсур’ёз пацягацца з гумарыстамі-профі з вёсак Спорава Бярозаўскага, Дубіна Валожынскага, Баянічы Любанскага раёнаў. На кірмашы гумару можна будзе набыць смешныя сувеніры, агледзець выстаўкі печаных скульптур па матывах народных баек, вырабаў народных рамёстваў. Можаце зазірнуць у гумарыстычнае фотаатэлье, наведаць аўцюкоўскі цір, пабываць на футбольным матчы паміж Каласкамі і Калінкамі з Малых і Вялікіх Аўцюкоў.
Усіх сюрпрызаў перадаць проста немагчыма. Збірайцеся, хто на чым, хто з кім, і едзьце ў накірунку сталіцы гумару Беларусі — Аўцюкоў. Праезд, начлег, харчаванне за ваш кошт, добры настрой і весялосць за кошт аўцюкоўцаў гарантуюць арганізатары фестывалю — Міністэрства культуры, Гомельскі аблвыканкам, Калінкавіцкі райвыканкам, Беларускі дзіцячы фонд.
Адзінае, што трэба помніць усім, хто збярэцца ў Аўцюкі, — мясцовае пажаданне гасцям: калі вы хочаце, каб вас прынялі па-людску, займейце візу-запрашэнне, вывучыце хаця б дзясятак дасціпных народных анекдотаў, а то будзеце мець праблемы на аўцюкоўскай мытні. Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 00:01
- 12.05.2026
- 31824
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 00:01
- 12.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 00:01
- 12.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 00:01
- 12.05.2026
- 23964