27-28 ліпеня ў Аўцюках Калінкавіцкага раёна адбудзецца VII фестываль народнага гумару

  • 1787
  • Тамара Купрэвіч
Поделиться
Як паведаміў старшыня журы, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, пісьменнік Уладзімір Ліпскі, ганаровы грамадзянін Калінкавіцкага раёна, будзе шмат сюрпрызаў. Напрыклад, у першы фестывальны дзень  на раздарожжы паміж Вялікімі і Малымі Аўцюкамі адбудзецца адкрыццё сядзібы Каласка і Калінкі. Пагэтаму дэлегацыі прывязуць сюды адмысловыя экспанаты. А каб вас не затрымалі на мясцовай “мытні”, вывучыце з дзесятак народных анекдотаў. А яшчэ будзьце гатовыя пажартаваць на тэму: “Не жыццё — адны спакусы”. Другі дзень фестывалю традыцыйна прымуць Калінкавічы. Тут з аўцюкоўцамі будуць спаборнічаць каманды гумарыстаў з вёсак Спорава Бярозаўскага раёна Брэстчыны, Дубіна Валожынскага і Баянічы Любанскага (Мінская вобласць). Да сустрэчы на фестывалі!

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей