Вяртанне музыкі

  • 1814
  • Гомельская правда Ірына Лукашэнка
Поделиться
У Хойніках адбылося свята беларускага мастацтва. На трох сцэнах устаноў культуры выступілі артысты Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі. А ў журналістаў была магчымасць пагутарыць з нязменным кіраўніком гэтага заслужанага калектыву, народным артыстам Беларусі, прафесарам Міхаілам Фінбергам. — Міхаіл Якаўлевіч, як узнікла ідэя фестывалю, як падбіралася праграма праекта свята музыкі? — Прыезд у Хойнікі — гэта не выпадковасць. Такія фестывалі праходзяць у малых гарадах па слядах свята беларускага пісьменства. Галоўны канцэрт у раённым Доме культуры — “Вяртанне на Радзіму” — мы прысвяцілі 110-й гадавіне з дня нараджэння кампазітара Рыгора Пукста. Ён паходзіў з Палесся, нарадзіўся ў Гомелі. Быў вельмі таленавітым чалавекам, пакінуў вялікую
У Хойніках адбылося свята беларускага мастацтва. На трох сцэнах устаноў культуры выступілі артысты Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі. А ў журналістаў была магчымасць пагутарыць з нязменным кіраўніком гэтага заслужанага калектыву, народным артыстам Беларусі, прафесарам Міхаілам Фінбергам. — Міхаіл Якаўлевіч, як узнікла ідэя фестывалю, як падбіралася праграма праекта свята музыкі? — Прыезд у Хойнікі — гэта не выпадковасць. Такія фестывалі праходзяць у малых гарадах па слядах свята беларускага пісьменства. Галоўны канцэрт у раённым Доме культуры — “Вяртанне на Радзіму” — мы прысвяцілі 110-й гадавіне з дня нараджэння кампазітара Рыгора Пукста. Ён паходзіў з Палесся, нарадзіўся ў Гомелі. Быў вельмі таленавітым чалавекам, пакінуў вялікую творчую спадчыну, але больш за 60 гадоў яго музыка нідзе не выконвалася. Мы не бяром тут за білеты грошай, бо праводзім фестывалі з асветніцкай мэтай. У такіх гарадах, як Нясвіж, Мсціслаўль, Тураў, Чачэрск, Навагрудак, Мір, Іванава, Пінск, — усяго 14 гарадоў — мы ўжо выхавалі слухача-патрыёта сваёй Радзімы. Гэта галоўная задача нашага калектыву. Адметна тое, што серыю такіх фестываляў мы пачалі са старадаўняй музыкі і паступова падабраліся да музычнай спадчыны ХХ стагоддзя. Акрамя таго, штогод рыхтуем каля 100 — 115 канцэртаў, арганізоўваем іншыя буйныя фестывалі музыкі, сярод якіх і джазавыя. Мы падрыхтавалі праграмы на вершы беларускіх паэтаў-класікаў — Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Аркадзя Куляшова, Уладзіміра Караткевіча, Адама Міцкевіча і нашых літаратурных сучаснікаў. — Вы кіруеце Нацыянальным канцэртным аркестрам больш за 24 гады. Адкуль чэрпаеце творчыя ідэі? Што з’яўляецца залогам поспеху на сцэне? — Акрамя мяне, 14 рэдактараў працуюць над планаваннем выступленняў. Дарэчы, яны ўжо распісаны на 2012 і 2013 гады. Залог поспеху на сцэне адзін — пастаянныя напружаныя рэпетыцыі, вялікая штодзённая праца, павышэнне свайго майстэрства i ніякіх парушэнняў дысцыпліны. Увесь аркестр, а гэта больш за 200 чалавек, уяўляе сабой зладжаны творчы механізм. Штогод мы праводзім індывідуальнае праслухоўванне ўсіх салістаў. Наш калектыў адзіны, дзе гэта робіцца. Гармонію павінны ўсе чуць аднолькава. А гэта не дазваляе нікому расслабіцца. — У складзе аркестра ў асноўным мінчане? — Якраз-такі не. Іх меншасць. Асноўная частка музыкантаў з малых гарадоў нашай краіны, так сказаць, зборная Рэспублікі Беларусь. За гады сумеснай работы ўпэўніўся, што яны больш адказныя, больш цэняць сваё месца працы. — З якімі вядомымі артыстамі вам давялося працаваць? — З Людмілай Гурчанка, Львом Лешчанкам, Ларысай Долінай, Алай Пугачовай, Філіпам Кіркоравым. Гэта вялікія прафесіяналы сцэны. Праўда, ёсць і сярод нашых беларускіх спевакоў дастойныя выканаўцы. Не прымаю выкананне пад фанеру, тым больш няякасную па гучанню, з памылкамі. Гэтая музычная абраза і падман слухачоў, недапушчальныя ў ХХІ стагоддзі. Так мы музычны густ не зможам прывіць ні дзецям, ні дарослым. У нас не хапае асоб, такіх, якім быў Уладзімір Мулявін і якая ёсць наша цудоўная выканаўца Тамара Раеўская. Патрэбна, каб на сцэне кожны быў індывідумам — і ў голасе, і ў паводзінах, і ў падыходзе да рэпертуару. Самае галоўнае — гэтыя людзі павінны любіць сваю краіну і нацыянальную музыку, што, на жаль, не заўсёды мае месца.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей