“Млын Сонца” і файны настрой (фота і відэа)

  • 5574
  • Гомельская правда
Поделиться
Танцавальную этнавечарыну ў мінулую нядзелю зладзіў гомельскі гурт "Млын Сонца", які грае сярэднявечную еўрапейскую, традыцыйную беларускую ды сучасную музыку ў стыле фолк-фэнтэзі. Атмасфера ў зале палаца “Юнацтва” была вельмі файная ды пазітыўная. Амаль усе адчувалі шмат эмоцый не толькі ад мілагучнасці старажытных інструментаў, але і ад магчымасці танчыць старадаўнія “Маразулю”, “Друмул Дракуле”, “Ойру”, “Падыспань”, “Вераб’я”, “Людзвінку” ды іншыя. Даўнія прыхільнікі сярэднявечча навучалі пачаткоўцаў: кожны танец выконвалі ўсе разам, узяўшыся за рукі. Нават у таго, хто прыйшоў сюды з кепскім настроем, не было ні адзінага шанцу захаваць яго. Асабліва прыбавіла смеху гульня “Удавец”. Акрамя беларускіх старажытных інструментаў — дуды, колавай ліры, якія
Танцавальную этнавечарыну ў мінулую нядзелю зладзіў гомельскі гурт "Млын Сонца", які грае сярэднявечную еўрапейскую, традыцыйную беларускую ды сучасную музыку ў стыле фолк-фэнтэзі. Атмасфера ў зале палаца “Юнацтва” была вельмі файная ды пазітыўная. Амаль усе адчувалі шмат эмоцый не толькі ад мілагучнасці старажытных інструментаў, але і ад магчымасці танчыць старадаўнія “Маразулю”, “Друмул Дракуле”, “Ойру”, “Падыспань”, “Вераб’я”, “Людзвінку” ды іншыя. Даўнія прыхільнікі сярэднявечча навучалі пачаткоўцаў: кожны танец выконвалі ўсе разам, узяўшыся за рукі. Нават у таго, хто прыйшоў сюды з кепскім настроем, не было ні адзінага шанцу захаваць яго. Асабліва прыбавіла смеху гульня “Удавец”. Акрамя беларускіх старажытных інструментаў — дуды, колавай ліры, якія зрабіў удзельнік гурта Цімафей Палунін, музыкі выкарыстоўвалі і афрыканскі — “дрэва дажджу”. На жаль, зараз не ўсе інструменты маладога гурту аўтэнтычныя. Але гэта ўсяго толькі пытанне часу. Нагадваем, што “Млын Сонца” склаўся гады чатыры таму, і за гэты час яго састаў неаднаразова мяняўся. Але на працягу апошняга года ён застаецца нязменным: Валянціна Міронава, Цімафей Палунін, Мікалай Патапенка, Кірыл Ларчанка і Яна Забалотная. Гэта было дэбютнае выступленне гурту ў Гомелі. Па настрою, з якім усе расходзіліся з вечарыны, можна зрабіць выснову, што першы блін не стаў камяком. На вечарыне прагучалі таксама і ўласныя песні гурту: “Бяседная” ды “Начніцы”. У бліжэйшы час “Млын Сонца” можна будзе паслухаць на акцыі “Ноч музеяў”, якая адбудзецца ў Гомелі ў наступным месяцы. Няма ніякіх сумненняў у тым, што з цягам часу кола прыхільнікаў гурту будзе пашырацца.
Відэа: [youtube]3SongJfj5Kk[/youtube]   [youtube]qsknT18V-rg[/youtube]

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей