Рэспубліканскі фестываль «АРТ-вакацыі-2012» стартаваў у Гомелі

  • 1841
  • Алена Мартыненка
Поделиться
Рэспубліканскі фестываль мастацкай творчасці студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі-2012» стартаваў у Гомелі. Першы этап прайшоў у вышэйшых навучальных установах у студзені. У час яго правядзення сфарміраваны канцэртныя праграмы з удзелам лепшых творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў. Па выніках абласнога этапа чатыры ВНУ Гомеля атрымалі ганаровыя граматы ад упраўлення адукацыі аблвыканкама. Начальнік аддзела ідэалагічнай і выхаваўчай работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Малочнікаў адкрыў другі этап фестывалю, што прайшоў на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту і Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. Тэматычныя канцэртныя праграмы прадставілі сем устаноў вышэйшай адукацыі Гомельскай вобласці: БелДУТ, медуніверсітэт, гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі, тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога, Мазырскі педуніверсітэт імя І. П. Шамякіна,
Рэспубліканскі фестываль мастацкай творчасці студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі-2012» стартаваў у Гомелі. Першы этап прайшоў у вышэйшых навучальных установах у студзені. У час яго правядзення сфарміраваны канцэртныя праграмы з удзелам лепшых творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў. Па выніках абласнога этапа чатыры ВНУ Гомеля атрымалі ганаровыя граматы ад упраўлення адукацыі аблвыканкама. Начальнік аддзела ідэалагічнай і выхаваўчай работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Малочнікаў адкрыў другі этап фестывалю, што прайшоў на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту і Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. Тэматычныя канцэртныя праграмы прадставілі сем устаноў вышэйшай адукацыі Гомельскай вобласці: БелДУТ, медуніверсітэт, гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі, тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога, Мазырскі педуніверсітэт імя І. П. Шамякіна, інжынерны інстытут МНС РБ і ГДУ імя Ф. Скарыны. Наша вобласць стала першай у фестывальным марафоне, які будзе доўжыцца 73 дні. За гэты час рэспубліканскае журы адзначыць лепшыя творчыя калектывы. Іх чакае ўзнагарода — спецыяльны прыз Міністэрства адукацыі «Хрустальны флаер» і ўдзел у гала-канцэрце, што адбудзецца ў сталіцы ў маі.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей