Бывай здароў у святы вечар! (фота)

  • 2930
  • Гомельская правда
Поделиться
Кажуць, што ў пятніцу 13-га здараецца нешта магічнае і неверагоднае. Гэта і адбылося напярэдадні старога Новага года. Ноччу і раніцай ішоў нудны бясконцы дождж. Па дарозе ў Лельчыцкі раён на свята я ехаў і думаў: ну хто пойдзе шчадра­ваць у такую непагадзь. Але к поўдню сонца разагнала сівыя хмары, стала ясна і нават бахнуў невялічкі марозчык. Вось так цуд. Каля Ліплянскага Дома культуры сабраліся юнакі і дзяўчаты, пераадзетыя ў святочную вопратку і маскі жывёл. Захаваннем народных традыцый у вёсцы займаецца загадчык Дома культуры Людміла Лось, якая збірае фальклорныя абрады свайго рэгіёна. Яе дзіцячы ансамбль «Карагод» мае званне ўзорнага. Заходзячы ў хату, дзеці пытаюцца ў гаспадароў:
Кажуць, што ў пятніцу 13-га здараецца нешта магічнае і неверагоднае. Гэта і адбылося напярэдадні старога Новага года. Ноччу і раніцай ішоў нудны бясконцы дождж. Па дарозе ў Лельчыцкі раён на свята я ехаў і думаў: ну хто пойдзе шчадра­ваць у такую непагадзь. Але к поўдню сонца разагнала сівыя хмары, стала ясна і нават бахнуў невялічкі марозчык. Вось так цуд. Каля Ліплянскага Дома культуры сабраліся юнакі і дзяўчаты, пераадзетыя ў святочную вопратку і маскі жывёл. Захаваннем народных традыцый у вёсцы займаецца загадчык Дома культуры Людміла Лось, якая збірае фальклорныя абрады свайго рэгіёна. Яе дзіцячы ансамбль «Карагод» мае званне ўзорнага. Заходзячы ў хату, дзеці пытаюцца ў гаспадароў: «Дазволіце шчадраваць?» «Шчадруйце», — адказваюць тыя. І пачынаецца дзея вакол казы, якая сімвалізуе багацце і добры ўраджай, і яе прыходу. Го-го-го, каза, го-го-го, шэра! Святы вечар! Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць. Дзе каза рогам, там жыта стогам. Дзе каза нагою, там жыта капою... Далей гульні з казой працягваюцца да таго часу, калі яна падае і памірае. Як замірае ўсё ў прыродзе да вясны. А кусок сала і кальцо пальцам пханай каўбасы прымушае яе ажыць і зноў пачаць тан­чыць. Напрыканцы шчадроўшчыкі жадаюць гасцінным гаспадарам добрага ўраджаю, моцнага здароўя і «другога году даждаці і іх сустракаці». Фотаздымкі:

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей