«Максім і Магдалена» на сцэне абласнога драматычнага тэатра

  • 2911
  • Гомельская правда
Поделиться
Святло яго зоркі Спектакль «Максім і Магдалена» па п’есе Ягора Конева, які пастаўлены на сцэне Гомельскага абласнога драматычнага тэатра Сяргеем Паздняком, прымушае гледача зноў і зноў звяртацца да творчасці і біяграфіі паэта. Дваццаць пяць гадоў. Быццам іскрынка, якая паляцела ўвысь да бязмежнага чорнага космасу. Што для вечнасці дваццаць пяць гадоў? Але Багдановiч, быццам зорка, вось ужо больш за стагоддзе нясе святло. Пра жыццё паэта вядома нямнога, а вакол яго імя шмат легендаў. Падумаць толькі, усяго тры фотаздымкі. А яшчэ ўспаміны бацькі. І вершы, вершы, вершы. Жаночыя імёны. Вераніка. Магдалена. Хто ты, муза паэта? Ці ты толькі вобраз, што ўзнікае ў яго ўяўленні? Па
Святло яго зоркі Спектакль «Максім і Магдалена» па п’есе Ягора Конева, які пастаўлены на сцэне Гомельскага абласнога драматычнага тэатра Сяргеем Паздняком, прымушае гледача зноў і зноў звяртацца да творчасці і біяграфіі паэта. Дваццаць пяць гадоў. Быццам іскрынка, якая паляцела ўвысь да бязмежнага чорнага космасу. Што для вечнасці дваццаць пяць гадоў? Але Багдановiч, быццам зорка, вось ужо больш за стагоддзе нясе святло. Пра жыццё паэта вядома нямнога, а вакол яго імя шмат легендаў. Падумаць толькі, усяго тры фотаздымкі. А яшчэ ўспаміны бацькі. І вершы, вершы, вершы. Жаночыя імёны. Вераніка. Магдалена. Хто ты, муза паэта? Ці ты толькі вобраз, што ўзнікае ў яго ўяўленні? Па версіі стваральнікаў спектакля, Багдановіч быў па духу рэвалюцыянерам, а за гонар сваёй каханай Ванды — жонкі афіцэра — гуляў з ім у амерыканскую, ці так званую рускую рулетку. Ялта... Яна, як магніт, прыцягвала да сябе паэтаў, душы якіх крычалі ад болю і кахання, і дапамагала змагацца з хваробай — сухотамі. І зараз, праз сто гадоў, іх неспакойныя летуценныя душы блукаюць па ялцінскіх крывых вулачках, хаваючыся ў лісці платанаў. Шэпчуць свае вершы і аповеды на розных мовах. Антон, Леся, Максім... Колькі іх пабывала тут, вядомых і невядомых? Тут яны жылі, пакутавалі, шукалі сваё адзінае каханне. Прайдзіце па ціхай вулачцы і далей — ад набярэжнай да гор. Апынуўшыся каля сцен святога храма, адчыніце яго векавыя дзверы. І вы пачуеце малітву. Аб чым яна? Аб супакаенні душы раба Божага Максіма? Ці гэта душа яго спявае высока пад купалам? Спеў залунаў — і сама адгукнулася чула на ліры Звонам ціхуткім струна... Ці адзавецеся вы?

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей