Метад перніка
У свеце адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы.
Некалькі цікавых акцый да свята наладзілі ў Беларусі. Прыемна, што і ў Гомелі ўвагай гэты дзень не абмінулі. Неабыякавыя да лёсу роднай мовы супрацоўнікі бібліятэк абласнога цэнтра вырашылі ў свята паразмаўляць з наведвальнікамі выключна па-беларуску. Акцыю так і назвалі адпаведнымі радкамі з верша Яўгеніі Янішчыц: “Гавары са мной па-беларуску”.
Пры гэтым, як зазначыла метадыст аддзела маркетынгу цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Аляксандра Герцэна Марына Ступінская, большасць наведвальнікаў задумку бібліятэкараў падтрымалі. І прызналіся: не карыстаюцца ў звычайным жыцці беларускай мовай, таму што “ніхто на ёй не размаўляе”, а калі б да іх звярталіся на роднай мове, дык
У свеце адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы.
Некалькі цікавых акцый да свята наладзілі ў Беларусі. Прыемна, што і ў Гомелі ўвагай гэты дзень не абмінулі. Неабыякавыя да лёсу роднай мовы супрацоўнікі бібліятэк абласнога цэнтра вырашылі ў свята паразмаўляць з наведвальнікамі выключна па-беларуску. Акцыю так і назвалі адпаведнымі радкамі з верша Яўгеніі Янішчыц: “Гавары са мной па-беларуску”.
Пры гэтым, як зазначыла метадыст аддзела маркетынгу цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Аляксандра Герцэна Марына Ступінская, большасць наведвальнікаў задумку бібліятэкараў падтрымалі. І прызналіся: не карыстаюцца ў звычайным жыцці беларускай мовай, таму што “ніхто на ёй не размаўляе”, а калі б да іх звярталіся на роднай мове, дык і ў адказ чулі яе. Не магу, аднак, далучыцца да такога аптымістычнага тэзіса, бо не так даўно сама ладзіла тыдзень беларускай мовы і добра памятаю, што ні адзін чалавек, акрамя таты-філолага, не мог падтрымаць са мной гутарку.
Распавяла Марына Ступінская і пра цікавае апытанне, праведзенае сярод чытачоў ЦГБ імя Герцэна. Яго ўдзельнікам было прапанавана перакласці на рускую мову наступныя беларускія словы: пернік, дыван, часопіс, гарбата.
Дык вось, 92% апытаных ведаюць пераклад слова часопіс (журнал), 2% — палічылі, што гэта летопись, астатнія 6% не змаглі даць адказ. Амаль не сумняваліся ўдзельнікі апытання пры перакладзе слова гарбата: 91% добра ведае, што гэта чай, 2% палічылі, што гэта скрыўленне хрыбетніка, 2% звязалі значэнне са словам багата, а 5% увогуле не змаглі адказаць. Сумнае становішча са словам дыван. Больш за палову апытаных (54%) упэўнена, што гэта диван, астатнія адказалі правільна — ковёр. Але самыя цікавыя варыянты адказаў бібліятэкары пачулі пры перакладзе слова пернік: 78% чытачоў палічылі, што гэта перина, подушка, некаторыя назвалі пернік передником, і толькі 21% апытаных далі правільны адказ — пряник.
Ёсць падстава задумацца: можа ўсё ж метад перніка ў папулярызацыі роднай мовы дае збой?
Дарэчы, традыцыйна ў гэты дзень прайшла агульнанацыянальная дыктоўка, арганізаваная таварыствам беларускай мовы. У гэты раз яна пісалася па тэкстах Максіма Багдановіча. Гамяльчане выпрабоўвалі свае веды ў спецыялізаванай славянскай бібліятэцы.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 23:45
- 10.05.2026
- 31824
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 23:45
- 10.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 23:45
- 10.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 23:45
- 10.05.2026
- 23964



