Чым болей сходзіць дзён, начэй, тым імя мілае вышэй…

  • 4987
  • Тамара Купрэвіч
Поделиться
Максім Багдановіч... Вымаўляеш гэтае імя, і сэрца сціскаецца ад шчырых згадак яго паэтычных радкоў: Па-над белым пухам вішняў, Быццам сіні аганёк, Б’ецца, ўецца шпаркі, лёгкі Сінякрылы матылёк. Ці вось гэты, зімовы верш: Здароў, марозны звонкі вечар! Здароў, скрыпучы мяккі снег! І канешне, незабыўны раманс — «Зорку Венеру»: Глянь іншы раз на яе, — у расстанні Там з ёй зліём мы пагляды свае... Каб хоць на міг уваскрэсла каханне, Глянь іншы раз на яе... З пяцігадовага ўзросту лёс пасылаў будучаму паэту сур’ёзныя іспыты: памерла маці, затым і другая бацькава жонка, жанчына вельмі прыязная і душэўная. Ад’езд з Мінска, жыццё ў Ніжнім Ноўгарадзе, дзе ў ліпені 1907 года ён узрадуецца вестцы: на радзіме

Максім Багдановіч... Вымаўляеш гэтае імя, і сэрца сціскаецца ад шчырых згадак яго паэтычных радкоў:

Па-над белым пухам вішняў, Быццам сіні аганёк, Б’ецца, ўецца шпаркі, лёгкі Сінякрылы матылёк. Ці вось гэты, зімовы верш: Здароў, марозны звонкі вечар! Здароў, скрыпучы мяккі снег! І канешне, незабыўны раманс — «Зорку Венеру»: Глянь іншы раз на яе, — у расстанні Там з ёй зліём мы пагляды свае... Каб хоць на міг уваскрэсла каханне, Глянь іншы раз на яе... З пяцігадовага ўзросту лёс пасылаў будучаму паэту сур’ёзныя іспыты: памерла маці, затым і другая бацькава жонка, жанчына вельмі прыязная і душэўная. Ад’езд з Мінска, жыццё ў Ніжнім Ноўгарадзе, дзе ў ліпені 1907 года ён узрадуецца вестцы: на радзіме надрукаваны яго верш «Музыка». І з гэтага моманту сэрца юнака будзе жыць памкненнем да радзімы. Ды ізноў горкі паварот лёсу — 12-гадовы Максім захварэе на сухоты... Ён прагна вучыўся: спачатку ў Ніжагародскай гімназіі, затым — у Яраслаўскай. Сам акадэмік Шахматаў меў намер узяць Максіма ў Пецярбургскі ўніверсітэт: рэкамендавала беларуса рэдакцыя «Нашай нівы». Аднак бацька быў катэгарычна супраць такога пераезду сына, ведаючы, што ён хваравіты. Максім вымушаны быў вучыцца ў Яраслаўскім юрыдычным ліцэі. Восенню 1915-га яго зваліў тыф, а зімой 1916-га — чарговае запаленне лёгкіх. І юны Багдановіч згадвае ўсё часцей лета 1911-га, калі пабыў на радзіме, шчодра зачэрпнуў роднай мовы, якая потым пральецца, бы з гладыша, у зборніку «Вянок». Зноў у Мінск ён прыедзе, калі горад ужо быў прыфрантавым: германцы стаялі пад Баранавічамі. Здароўе пагаршаецца. Бацька настойвае на ад’ездзе ў Крым... У Ялту Максім Багдановіч ехаў праз наш Гомель. «За Гомелем узняліся такія снежныя завеі, што чыгуначныя рабочыя не паспявалі апратваць рэйкі, — так узнаўляе літаратуразнаўца Анатоль Клышка Максімаву дарогу да мора. — І ўрэшце заносы зусім запынілі цягнік на маленькай бязлюднай станцыі. Тры дні холаду і голаду. А пасля нялёгкая дарога. У краіне ўзвірылася рэвалюцыя. Тлум на станцыях. Чатыры перасадкі з чаканнем — на станцыі Бахмач аж 18 гадзін! — моцна даліся ў знакі...» Але ў сонечнай Ялце Багдановічу не стала лягчэй. Пакой на другім паверсе, гаспадыня дома здала яму з выгодай, найперш для сябе: эканоміла на паліве. Паэт згасаў — кроў ішла горлам. Напісаў у лісце свайму бацьку: «Добры дзень, стары верабей. Маладому вераб’ю блага...» Пісьмо не было адпраўлена: Адам Багдановіч прачытае яго са спазненнем. 25 мая 1917 года Максіма не стала. Пралятайце вы, дні, Залатымі агнямі. Скончу век малады, — Аблятайце цвятамі... Гэта — развітальныя радкі паэта. Ў краіне светлай, дзе я ўміраю, У белым доме ля сіняй бухты, Я не самотны, я кнігу маю З друкарні пана Марціна Кухты. Лёс адмераў яму вельмі мала гадоў жыцця, крыху больш за 25. Але ж Багдановіч пакінуў нам такую творчую спадчыну, якой мы ганарымся і сёння, напярэдадні 120-годдзя з дня яго нараджэння. Паэт і перакладчык, літаратурны крытык і публіцыст, ён падараваў нам шчыры запавет не цурацца свайго, роднага, беларускага: Цямнее край зубчаты бора... І тчэ, забыўшыся, рука, Заміж персідскага ўзора Цвяток радзімы васілька.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей