Бабуліна скрыня: простыя рэчы з глыбокім сэнсам
Экспазіцыя жаночых нацыянальных касцюмаў у Прудкоўскім Доме культуры на Мазыршчыне займае пачэснае месца. Стварылі гэту прыгажосць жанчыны з аматарскага аб’яднання рукадзельніц.
Экспазіцыя дэманстравалася на нядаўнім свяце горада. Загадчыца ДК Алена Васільеўна Прус, знайшоўшы ў маёй асобе ўдзячнага слухача, шмат цікавага расказала пра свае рарытэты.
— Гэта ўнікальная калекцыя рэканструяванага жаночага касцюма мазырска-тураўскага строю: рэгіянальныя касцюмы сялян вёсак Прудок і Мерабель. Вёскі знаходзяцца адна ад адной за тры кіламетры, але лічылася, што ў Мерабелі жыла шляхта, у Прудку — сяляне. Больш сціплыя ўборы сялянак адрозніваліся ад убораў шляхцянак. Вось, напрыклад, строй нявесты-шляхцянкі, аздоблены парнай вышыўкай — амаль аднолькавыя кветкі на тканіне, нібы хлопец з дзяўчынай параць. Колер кветак
Экспазіцыя жаночых нацыянальных касцюмаў у Прудкоўскім Доме культуры на Мазыршчыне займае пачэснае месца. Стварылі гэту прыгажосць жанчыны з аматарскага аб’яднання рукадзельніц.
Экспазіцыя дэманстравалася на нядаўнім свяце горада. Загадчыца ДК Алена Васільеўна Прус, знайшоўшы ў маёй асобе ўдзячнага слухача, шмат цікавага расказала пра свае рарытэты.
— Гэта ўнікальная калекцыя рэканструяванага жаночага касцюма мазырска-тураўскага строю: рэгіянальныя касцюмы сялян вёсак Прудок і Мерабель. Вёскі знаходзяцца адна ад адной за тры кіламетры, але лічылася, што ў Мерабелі жыла шляхта, у Прудку — сяляне. Больш сціплыя ўборы сялянак адрозніваліся ад убораў шляхцянак. Вось, напрыклад, строй нявесты-шляхцянкі, аздоблены парнай вышыўкай — амаль аднолькавыя кветкі на тканіне, нібы хлопец з дзяўчынай параць. Колер кветак толькі цёплых адценняў, што гаворыць пра жаданне кахаць і быць каханай. Аб намеры дзяўчыны выйсці замуж гавораць і парна вышытыя каласы. Да таго ж жытны колас азначае багацце, пладавітасць абранніцы. Аб тым, што дзяўчына-шляхцянка заможная, сведчыў яе вясельны ўбор, зроблены з дарагіх, суконных нітак. Рознакаляровы ўбор і рознакаляровыя стужкі — дзяўчына мела і бацьку, і маці.
Адметны быў і касцюм цяжарнай жанчыны. Па ўсяму полю ён вышываўся калючай ружай у бутонах: такая вышыванка засцерагае ад суроку. Багатым аздабленнем вышывалася лінія дэкальтэ, зноў жа для таго, каб у жанчыны было многа малака. Цікавая і вышыўка рукавоў, тут перапляліся язычніцтва і хрысціянства. Язычніцтва — тая ж самая ахоўваючая калючая ружа, а хрысціянская вышыўка ўжо ў форме крыжа. Таксама сімвал абярэгу: з хворымі рукамі замуж не бралі.
Пасля нараджэння дзіцяці жанчына апранала іншы ўбор, каб было зручна карміць немаўля. У ім была ўжо не кофта, а сарочка, вышытая кругам чырвоных кветак, якая зноў засцерагала ад бяды і сурокаў калючай ружай.
Святочнае ўбранне таксама мела свае асаблівасці. Жанчына-маладзіца насіла касцюм, на якім вышываўся бутон, а баба-кабета на сваім вышывала толькі кветкі, што распусціліся.
Свой убор мела і ўдава. Ці ў пост, ці ў свята яна апранала касцюм, вышыты ў халодных танах, — сініх, зялёных, фіялетавых. Лінія дэкальтэ расшывалася ў форме чатырохвугольніка: як труна, у якую няшчасная жанчына паклала свайго чалавека. Маленькія кветкі на белым полі — нібыта слёзы аб страчаным мужы. Але ўвядзенне яркіх чырвоных фарбаў гаварыла аб тым, што прайшоў пэўны тэрмін і ўдавіца можа браць новы шлюб. Адкрыта яна не магла сказаць, маўляў, сватайце мяне.
Чым больш сталай станавілася жанчына, тым драбнейшай рабілася вышыўка на яе ўборы. У сялянкі-мужычкі яна наогул была дробнай і рабілася простымі ніткамі. У шляхцянак узор з буйных, яркіх кветак, што стварала ілюзію аб’ёму. Я — карэнная паляшучка, родам з Мерабелі, і корні мае шляхецкія, а выйшла замуж за мужыка з вёскі Прудок, так што ўжо напалову сялянка. Ёсць у нас і такі касцюм — жанчыны-шляхцянкі, якая выходзіла замуж за мужыка.
Дзіцяці надзявалі палатняную сарочку, калі хрысцілі. Першая сарочка шылася з кашулі маці, і ў гэтым таксама сімвал абярэгу, магчымасць перадаць матчыны сілы і здароўе. Другая сарочка надзявалася, калі дзіцятка стрыглі першы раз: у такіх сарочках хлопчыкі і дзяўчынкі хадзілі да шасці гадоў. У гэтым узросце рабіўся абрад прысвячэння да новай вопраткі. Прыходзіла хросная маці, хлопчыку прыносіла штаны, дзяўчынцы — спаднічку. Але ж спачатку бабка чытала прыгавор, абкурвала вопратку свечкай.
Усе назіралі, як дзеткі апраналіся. Калі хлопец надзяваў штаны з правай штаніны — будзе моцна трымацца на зямлі і ў жыцці, з левай — вырасце гуляка. Глядзелі, як дзяўчынка апранала спаднічку: правільна было праз галаву — каб лёгка нараджаць дзетак. Фартушкі маладыя дзяўчаткі на Палессі наогул надзявалі, калі прыходзіла пара ісці замуж. Згадзіцеся, у гэтых самых простых рэчах закладзены глыбокі сэнс.

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 15:25
- 11.05.2026
- 31824
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 15:25
- 11.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 15:25
- 11.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 15:25
- 11.05.2026
- 23964



