Новы альбом Re1ikt «Рэкі прабілі лёд» толькі-толькі з’явіўся ў плэерах слухачоў.
Новы альбом Re1ikt «Рэкі прабілі лёд» толькі-толькі з’явіўся ў плэерах слухачоў.
Музыка прабіла лёд
Аб музычным вопыце і наватарстве гутарым з барабаншчыкам гурта Аляксандрам Дземідзенкам.
— Re1ikt даволі актыўна канцэртуе. Раскажы пра апошнія выступы.
— У Гомеле быў акустычны канцэрт у межах праекта «Будзьма беларусамі!». Мы прэзентавалі АМВ-відэа на песню «Брудная дзяўчына», якую зрабілі маскоўскія хлопцы з S-studio. Таксама прэзентавалі свой новы альбом 30 кастрычніка ў Мінску ў клубе Re:public, а трошкі раней у Польшчы.
— Гэта беларускамоўная работа?
— Так, гэта цалкам беларускамоўны альбом. Мы будзем першыя, хто іграе такiя песні на беларускай мове.
— Вам больш прыемна даваць акустычныя ці «цяжкія» канцэрты?
— Нам падабаюцца любыя канцэрты. Мы трымаем баланс паміж цяжкім гукам, драйвам і акустычнай прыгажосцю. Гэта дае магчымасць пранікацца рознымі настроямі, лепш кантактаваць з публікай. Калі мы робім
Музыка прабіла лёд
Аб музычным вопыце і наватарстве гутарым з барабаншчыкам гурта Аляксандрам Дземідзенкам. — Re1ikt даволі актыўна канцэртуе. Раскажы пра апошнія выступы. — У Гомеле быў акустычны канцэрт у межах праекта «Будзьма беларусамі!». Мы прэзентавалі АМВ-відэа на песню «Брудная дзяўчына», якую зрабілі маскоўскія хлопцы з S-studio. Таксама прэзентавалі свой новы альбом 30 кастрычніка ў Мінску ў клубе Re:public, а трошкі раней у Польшчы. — Гэта беларускамоўная работа? — Так, гэта цалкам беларускамоўны альбом. Мы будзем першыя, хто іграе такiя песні на беларускай мове. — Вам больш прыемна даваць акустычныя ці «цяжкія» канцэрты? — Нам падабаюцца любыя канцэрты. Мы трымаем баланс паміж цяжкім гукам, драйвам і акустычнай прыгажосцю. Гэта дае магчымасць пранікацца рознымі настроямі, лепш кантактаваць з публікай. Калі мы робім акустычныя версіі, песні атрымліваюць новае жыццё, гучаць па-іншаму. Гэта вельмі цікава, асабліва калі ты іграеш доўга адно і тое ж. — Чым, акрамя музыкі, займаюцца ўдзельнікі гурта? — Не ведаю пра астатніх, але я займаюся дызайнам і відэа. Амаль усе вокладкі Re1ikt ды Re123+ зроблены мной. Калі трэба, звяртаюся за дапамогай да сваіх сяброў — мастакоў і дызайнераў. Напрыклад, ілюстрацыі да новага альбома «Рэкі прабілі лёд» малявала Кацярына Філіст, беларуская мастачка, якая зараз жыве ў Берліне. — Дарэчы, чым жыве ваш сайд-праект Re123+ зараз? Цяжка паспяваць пісаць музыку ў двух накірунках? — Re123+ зараз знаходзіцца ў рэжыме чакання. Гэта больш гукавое мастацтва (шорах скамечанай паперы, гудзенне мабільнага тэлефона, незвычайнае гучанне гітары), чым музычнае. Ёсць канцэпцыя для новага запісу, але пакуль мы заняты Re1ikt і яго новым альбомам.Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 12:57
- 11.05.2026
- 31824
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 12:57
- 11.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 12:57
- 11.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 12:57
- 11.05.2026
- 23964




