Кніга Віктара Раманцова «Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах» убачыла свет
Кніга Віктара Раманцова «Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах» убачыла свет
Кожнаму жыхару Светлагоршчыны
З гэтай нагоды ў Гомельскай спецыялізаванай славянскай бібліятэцы (а раней у Светлагорскім гісторыка-краязнаўчым музеі) адбылася сустрэча з аўтарам.
Віктар Раманцоў — журналіст, літаратар, краязнаўца — шмат год даследаваў культуру і гісторыю роднай зямлі. Апошні час грунтоўна працаваў над сваёй першай кнігай, якую прысвяціў 450-годдзю Светлагорска (да 1961 года — Шацілкі) і 50-годдзю атрымання статусу горада.
«Я спазнаў свой кавалак зямлі, а колькі яшчэ нязведанага засталося?» — гаворыць аўтар ва ўступе. Ён плануе зрабіць «Зведаную зямлю» трылогіяй. У першай кнізе ёсць адказы на пытанні, колькі гадоў Светлагорску, дзе ў раёне знайшлі першую нафту, адкуль на Светлагоршчыне старажытныя каменныя крыжы, змешчаны нарысы
Кожнаму жыхару Светлагоршчыны
З гэтай нагоды ў Гомельскай спецыялізаванай славянскай бібліятэцы (а раней у Светлагорскім гісторыка-краязнаўчым музеі) адбылася сустрэча з аўтарам.
Віктар Раманцоў — журналіст, літаратар, краязнаўца — шмат год даследаваў культуру і гісторыю роднай зямлі. Апошні час грунтоўна працаваў над сваёй першай кнігай, якую прысвяціў 450-годдзю Светлагорска (да 1961 года — Шацілкі) і 50-годдзю атрымання статусу горада.
«Я спазнаў свой кавалак зямлі, а колькі яшчэ нязведанага засталося?» — гаворыць аўтар ва ўступе. Ён плануе зрабіць «Зведаную зямлю» трылогіяй. У першай кнізе ёсць адказы на пытанні, колькі гадоў Светлагорску, дзе ў раёне знайшлі першую нафту, адкуль на Светлагоршчыне старажытныя каменныя крыжы, змешчаны нарысы пра славутых людзей, што нарадзіліся на светлагорскай зямлі.
Асвятляюцца і пытанні сучаснасці: чаму жыхарам раёна блізкая трагедыя на Нямізе, ці ўстанаўлівалі светлагорцы сусветныя спартыўныя рэкорды і ці ўдзельнічалі ў «Еўрабачанні»?
Краязнаўца здолеў сканцэнтраваць у сваёй кнізе працы шматлікіх даследчыкаў і гісторыкаў, што пісалі пра Светлагоршчыну, паразважаць, якое месца адведзена гэтаму рэгіёну ў свеце. Большасць артыкулаў ілюстравана фотаздымкамі.
На сустрэчы аўтар падзяліўся планамі на другую кнігу «Зведанай зямлі»: расказаць, як чарнобыльская катастрофа закранула Светлагоршчыну, пра воінаў-афганцаў — ураджэнцаў раёна, пра трагедыю ўсёй Беларусі і асабліва гэтага краю — СНІД.
«Той, хто ведае мінулае і сучаснае свайго краю — ведае яго будучыню», — сцвярджае Віктар Раманцоў сваёй кнігай, і з гэтым цяжка не пагадзіцца. Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 12:57
- 11.05.2026
- 31824
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 12:57
- 11.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 12:57
- 11.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 12:57
- 11.05.2026
- 23964



