З імпэтам да купалаўцаў
Для некага звыкла наведванне тэатра амаль з дзяцінства. Нехта не цікавіцца ім усё жыццё, потым, выпадкова трапіўшы туды, улюбляецца назаўжды. Што тычыцца асабіста мяне, то я належу да тых, хто пасцігае тэатральнае мастацтва паступова: некалькі разоў прагледзеўшы нешта пустое, шкадавала ўласны час на такі «культурны» адпачынак, таму да выбару спектакля пачала ставіцца вельмі асэнсавана.
Імя рэжысёра Мікалая Пінігіна вядома ўжо даўно, прычым не толькі ў нашай краіне. Упершыню ўбачыць яго работу мне давялося ў Пецярбургу тры з паловай гады таму: пашчасціла купіць білет у драматычны тэатр імя Таўстаногава, дзе ішла пастаноўка «Квартэт». Галоўныя ролі ў ёй выконвалі выдатныя акцёры Аліса Фрэйндліх ды Алег Басілашвілі. Запомніла і ўражанні ад прагляду,
Для некага звыкла наведванне тэатра амаль з дзяцінства. Нехта не цікавіцца ім усё жыццё, потым, выпадкова трапіўшы туды, улюбляецца назаўжды. Што тычыцца асабіста мяне, то я належу да тых, хто пасцігае тэатральнае мастацтва паступова: некалькі разоў прагледзеўшы нешта пустое, шкадавала ўласны час на такі «культурны» адпачынак, таму да выбару спектакля пачала ставіцца вельмі асэнсавана.
Імя рэжысёра Мікалая Пінігіна вядома ўжо даўно, прычым не толькі ў нашай краіне. Упершыню ўбачыць яго работу мне давялося ў Пецярбургу тры з паловай гады таму: пашчасціла купіць білет у драматычны тэатр імя Таўстаногава, дзе ішла пастаноўка «Квартэт». Галоўныя ролі ў ёй выконвалі выдатныя акцёры Аліса Фрэйндліх ды Алег Басілашвілі. Запомніла і ўражанні ад прагляду, і прозвішча рэжысёра, які працаваў на той час у гэтым вядучым расійскім тэатры. Потым было прыемна даведацца, што Мікалай Пінігін вярнуўся ў купалаўскі тэатр у якасці мастацкага кіраўніка. Не выклікае ніякіх сумненняў тое, што рэжысёру Пінігіну ёсць пра што расказаць: у яго свой асаблівы погляд на многія рэчы, менавіта таму не лічыць неабходным ісці на заігрыванне з публікай. Відавочна, што зараз ён у лепшым творчым і прафесійным узросце: мае дастатковы вопыт, каб уздымаць гледача да самых вышынь успрымання.
У гастрольнай праграме, з якой купалаўцы прыехалі ў Гомель, было тры яго спектаклі — «Вячэра з дурнем», «Translations», «Пінская шляхта». Кожны спадабаўся па-свойму. Але найбольш уразілі «Пінская шляхта» ды «Translations». У аснове першай пастаноўкі твор знакамітага беларускага пісьменніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, а ў другой — ірландскага драматурга Брайана Фрыла, але яны аб’яднаны адной тэмай — неабходнасцю захавання нацыянальнай самабытнасці.
«Пінская шляхта» пастаўлена ў жанры фарса-вадэвіля. Глядач успрымаў яе на адным дыханні — выдатныя акцёры, яскравы гумар, вельмі прыгожыя касцюмы. Фінальная сцэна прабірае аж да мурашак. Перад кожным гледачом раптам паўстае пытанне: а ці не над сабой смяёмся? Бо сёння таксама актуальныя такія з’явы, як хабар, чынапаклонніцтва, жаданне пазбегнуць падаткаў. Але галоўнае нават не ў гэтым. А ў тым, што пасля прагляду адбываецца пераасэнсаванне: памятаю, як вывучалі гэты твор у школе і асацыявалі шляхцічаў амаль што з дурнямі, якія гатовы плаціць грошы, каб толькі іх не секлі лазой на голай зямлі. Пінігіну ўдалося знайсці сродкі, якія пазбавілі п’есу Дуніна-Марцінкевіча таго нафталіну, якім яна пакрылася з цягам часу. Пасля прагляду адчуваеш гонар за продкаў: няхай былі голыя ды босыя, але ж абаранялі не сябе, а гонар радавога герба. Цяпер, на жаль, такое паняцце, як гонар за свае карані, сваю краіну, адыходзіць у мінулае.
Што тычыцца спектакля «Translations», ён быў успрыняты гледачамі, можна сказаць, не адназначна, мяркуючы па некалькіх пустых месцах пасля антракту. Відаць, камусьці ён здаўся зацягнутым. На мой погляд, узровень драматургічнага матэрыялу і яго рэжысёрская інтэрпрэтацыя дастаткова высокія, разлічаны на падрыхтаванага гледача. Спектакль пра тое, як можа апынуцца на звалцы гісторыі самае каштоўнае, што засталося нам ад продкаў. Рэжысёр паказаў незваротны працэс, што цягнецца трагічным шлейфам за краінай, якая вытрымала «ўсе любаты» імперскіх замашак буйной дзяржавы. А касцюмы, у якія былі апрануты англійскія салдаты-каланізатары ў час руйнавання ірландскай вёсачкі, сімвалізуюць прыклады захопніцкай палітыкі звышдзяржаў яшчэ спрадвеку. Калі акцёры выходзілі на паклон, у многіх у глядзельнай зале стаялі слёзы на вачах.
Не сакрэт, што нацыянальная свядомасць беларусаў пакідае жадаць лепшага. Нярэдка даводзіцца чуць замест назвы краіны — «эта страна». Прычым гэта стала ўжо ледзь не модным. Да таго ж, калі перад маладым чалавекам стане дылема вывучаць англійскую мову ці родную беларускую, ён выбера, вядома ж, англійскую. У «Translations» гучала шмат рэплік, якія можна расцягваць на цытаты. Вось адна з іх: «Факты гісторыі вядуць нас да вобразаў сівой даўніны, якія пераўтвараюцца ў мову. Трэба памятаць гэтыя вобразы, каб не стаць скамянелымі мамантамі». У Мікалая Пінігіна атрымалася знайсці выразныя сродкі, каб паказаць увесь драматызм страты сваіх каранёў: чалавек, які забыўся на родную мову, адмаўляецца ад свайго сапраўднага імя — адпаведна, губляе ўласнае я.
Кожны з пяці спектакляў Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы варта было паглядзець, і нават не таму, што на самым высокім узроўні сцэнаграфія, касцюмы, акцёрскае майстэрства, музычнае афармленне. А таму, што было над чым падумаць. Усе пяць пастановак прайшлі на шыкоўнай беларускай мове — неверагодна сучаснай ды мілагучнай. Пасля іх прагляду руская здаецца хоць і блізкай, але ўсё ж такі замежнай. На жаль, менавіта мне рэдка думаецца на роднай мове. У дадзеным выпадку да гэтага падштурхнуў яскравы талент купалаўцаў, за што ім вялікі дзякуй!


Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 12:57
- 11.05.2026
- 31824
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 12:57
- 11.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 12:57
- 11.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 12:57
- 11.05.2026
- 23964






